Gomelskaya Pravda

Дрэва мацуе каханне

-

ЛОЕЎ. На маляўнічым высокім беразе каля гарадскога цэнтра культуры «вырасла» дрэва кахання.

Выраблена яно з жалеза цудоўным майстрам-кавалём Алегам Жыліцкім, які, дарэчы, па асноўнай сваёй прафесіі ўрач. Дапамогу яму ва ўстаноўцы ўнікальнаг­а аб’екта аказалі дэпутат райсавета Дзмітрый Гаўрылькоў і работнікі райжылкамг­аса. Гэта своеасаблі­вы падарунак да юбілею – 515-годдзя роднага Лоева, які адзначым у кастрычнік­у, сказала старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Пастухова пры віншаванні каля дрэва-сімвала новай сям’і лаяўчан Ганны і Аляксандра Іванюценка. Няхай жа іх шлюб будзе ўсе гады азораны каханнем!

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus