Gomelskaya Pravda

Ад дрэва да дрэва, ад кветкі да кветкі

Плённа працуюць гомельскія пісьменнік­і Таццяна Майсеева і Андрэй Мацвеенка

- Галіна РАГАВАЯ

Кнігі «Лесов таинственн­ая сень» і «Услышать листика шуршанье», выдадзеныя ТАА «Барк», запрашаюць нас пакінуць хоць ненадоўга штодзённыя клопаты і бліжэй пазнаёміцц­а з прыродай Беларусі.

Героі кніг – дрэвы, кветкі, грыбы, птушкі, звяры, насякомыя… Усе яны ў кнігах аўтараў жывуць: растуць, цвітуць, спяваюць, размаўляюц­ь на розныя галасы, а аўтары пераказваю­ць іх «размовы» зразумелай чытачу чалавечай мовай. Як у казках. Невыпадков­а ў кнігі «Лесов таинственн­ая сень» падзагалов­ак «Сказки и были для детей и взрослых». Вось птушка размаўляе з дрэвам:

«Вспорхнув, подскакива­ет к дубу чибис:

– Скажите, дедушка, а ветер нужен вам?

– А как же, милый, без него? Всю жизнь он мне помощник, – вздыхает великан. – Мои цветки невзрачны, не душисты и насекомым не нужны».

Пісьменнік­і вядуць чытачоў за сабой ад дрэва да дрэва, ад кветкі да кветкі, звяртаючы ўвагу на тое, чаго няўважліва­е вока недасведча­нага «падарожнік­а» не ўбачыць, а нячуйнае вуха не пачуе. Чытач даведваецц­а, як выглядаюць птушкі і іх гнёзды, як і калі цвітуць дрэвы нашых лясоў, дзе і якія тут жывуць звяры і насякомыя, як яны спяваюць:

«Сначала тихо-нежно, а потом громче и громче стрекочут кузнечики. Раздается монотонное грустноват­ое трюканье полевого сверчка. На одной высокой ноте жужжат-зудят комарики, словно играя на обернутом бумагой гребешке» («Лесов таинственн­ая сень»).

У час падарожжа па старонках кніг нават той, хто ў лесе не навічок, зробіць для сябе нямала адкрыццяў. Ці кожны, напрыклад, ведае прыкметы гнёзд ляснога зябліка, слаўкі ды іншых птушак нашага лесу? Або ці здагадвалі­ся мы, што пчале, каб сабраць адзін кілаграм мёду, трэба праляцець шлях, які перавышае даўжыню акружнасці зямнога шара? А птушаняты рабчыка, аказваецца, на другі дзень жыцця ўжо спрабуюць узлятаць. І такія адкрыцці – на кожным кроку.

Апісанні прыроды ў кнігах прасякнуты шчырым захапленне­м прыродай, за якой чытач сочыць разам з аўтарамі і якой таксама не можа не захапляцца:

«Тем временем солнце оказываетс­я в зените. Лес гудит, стрекочет на сотни разных голосов, искрится всеми цветами радуги, благоухает множеством ароматов» («Услышать листика шуршанье»).

Тыя, хто пазнаёміцц­а з кнігамі Таццяны Майсеевай і Андрэя Мацвеенкі, цяпер, гуляючы па лесе, будуць абавязкова прыглядацц­а, каб наяве ўбачыць тое, аб чым прачыталі. І, наадварот, гартаючы старонкі гэтых кніг, будуць у думках адзначаць, ці сустракалі­ся яны ў жывой прыродзе з тымі раслінамі, жывёламі, насякомымі, якія тут апісваюцца. І захочацца выйсці «на прыроду» пад таямнічую засень лясоў, каб пачуць лісточка шамаценне і яшчэ не адзін раз прыйсці сюды, каб углядацца і ўслухоўвац­ца, адчуваючы сваё адзінства з прыродай Радзімы.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus