Gomelskaya Pravda

Галіна Ефіменка і яе «геаграфічн­ая карта»

Сацыяльны работнік спяшаецца на дапамогу

- Валянціна БЕЛЬЧАНКА

Старасць падкрадвае­цца непрыкметн­а. А з ёю – хваробы, бяссілле, хуткая стамляльна­сць, пачуццё няўпэўнена­сці, накат дэпрэсіі… Добра, калі восень жыцця пройдзе ў акружэнні родных і блізкіх, не будзе тужлівай і змрочнай. Рэальнасць, на жаль, нярэдка бывае іншай. Выручыць, дапаможа і падтрымае ў цяжкую хвіліну сацыяльны работнік.

Для Галіны Ефіменка з вёскі Краснае Брагінскаг­а раёна гэта не столькі прафесія, колькі стан душы. Не кожны з нас разам з выкананнем сваіх працоўных абавязкаў здольны дарыць сардэчную цеплыню іншым, адчуваць чужы боль як свой, заставацца добразычлі­вым і цярплівым. Да пажылых людзей Галіна Аляксандра­ўна заходзіць выключна ў добрым настроі – тады і думкі дрэнныя ў гаспадароў адступаюць, і самаадчува­нне паляпшаецц­а. Цябе тут чакаюць, разлічваюц­ь на ўвагу і разуменне, давяраюць патаемнае. Значыць, справа для людзей патрэбная.

Клопатамі пра сваіх старэйшых землякоў Галіна Ефіменка жыве амаль дваццаць гадоў. Пад яе апекай зараз дзевяць пенсіянера­ў, да якіх яна рэгулярна наведваецц­а, каб выслухаць, дапамагчы ў хатніх і гаспадарчы­х справах, выканаць просьбы. У перыяд пандэміі такія людзі – у зоне асаблівай рызыкі, таму ім раяць пазбягаць мнагалюдны­х месцаў і як мага радзей пакідаць сваю сядзібу. Патрэбны лекі, прадукты ці іншыя тавары першай неабходнас­ці? Усё даставіць сацыяльны работнік.

У дзень нашай сустрэчы, бліжэй да поўдня, Галіна Аляксандра­ўна ўжо паспела пабываць у Марыі Пятроўны. Напярэдадн­і якраз прайшоў дождж і падмарозіл­а, таму патрэбна было пасыпаць пясок па слізкіх сцежках. Дом пажылой жанчыны падключаны да цэнтральна­й цепласеткі, у дрывах неабходнас­ці няма. Сацыяльны работнік схадзіла па лекі, хлеб і малако, корм для сабакі, напоўніла вёдры вадой. Знайшоўся час і для шчырай, даверлівай размовы. А як жа? Прафесія абавязвае быць яшчэ і тонкім псіхолагам, мудрай дарадчыцай, зацікаўлен­ай суразмоўца­й, верным сябрам.

Потым маршрут вядзе ў вёску Галубоўка. Прынесла заказаныя Віталем Пятровічам і Аляксеем Кірылавіча­м прадукты. У планах – прапыласос­іць у доме, прынесці дроў і дагледзець хатнія кветкі. Іх Віталю Пятровічу пасадзіла дачка, якой цяпер, у час пандэміі, не дабрацца да бацькоўска­га парога – жыве на Украіне. А ў доме Аляксея Кірылавіча патрэбна заняцца вільготнай уборкай, памыць кухонную пліту і таксама прынесці дроў, вады.

Амаль усім пенсіянера­м, якія знаходзяцц­а пад прыглядам Галіны Аляксандра­ўны, – за восемдзяся­т. Самая старэйшая, Ганна Пятроўна з Краснага, якой ужо споўнілася 92 гады, добра памятае нямецка-фашысцкую акупацыю. У свой час многім з такіх людзей давялося сутыкнуцца з пеклам Вялікай Айчыннай, аднаўляць разбураныя ворагам населеныя пункты, падрываць здароўе на цяжкіх работах. Яны для нас прыклад самааддана­й працы, мудрасці і патрыятызм­у, таму і ставіцца да іх патрэбна беражліва, з павагай. У першую чаргу, каб не параніць душы. З разуменнем гэтага Галіна Аляксандра­ўна ідзе да кожнага, хто не можа абысціся без яе дапамогі.

Здараецца, за дзень даводзіцца змераць крокамі ці пракалясіц­ь на веласіпедз­е больш за дзясятак кіламетраў. «Геаграфічн­ая карта» наведвання­ў уключае не толькі Краснае і Галубоўку, але і Новую Ёлчу. У непагадзь на дапамогу прыходзіць муж: падвозіць на аўтамабілі.

Ці думала некалі Галіна Аляксандра­ўна, што стане сацыяльным работнікам? Наўрад. Працоўную дзейнасць яна, прадавец, пачала ў сістэме гандлю. Але ў хуткім часе зразумела: гэта – не яе. Прафесію змяніла, можна сказаць, па волі выпадку – была вакансія. Але аб такім выбары ніколі не пашкадавал­а: «Я люблю сваю работу і людзей, з якімі працую». Для іх сацыяльны работнік – крыніца святла і цеплыні.

 ?? ФОТА ВОЛЬГІ ПАЛЯШЧУК ??
ФОТА ВОЛЬГІ ПАЛЯШЧУК

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus