Gomelskaya Pravda

Ісакавічы

Вандроўка семдзесят другая. Лоеўскі раён

-

Старшыня Страдубска­га сельсавета Святлана Дзегцярэнк­а, даведаўшыс­я, што чарговы маршрут маёй вандроўкі ў Ісакавічы, радасна падзялілас­я: «Ды гэта ж вёска майго дзяцінства. Усе нашы з сястрой канікулы там прайшлі, прыгоды маленства! А як бабуля з дзядулям радаваліся, што я тут паблізу жыццё сваё ўсталявала».

А мне памятаецца колішні прыезд сюды ў 2000-я, улетку, калі апынуліся ў маляўнічай прыродзе праездам і пачулі шмат цікавых звестак ад мясцовых жыхароў. Нам паказалі тады прыкметы былой прыстані на Дняпры, правялі на Ляхаву гару, кіламетрах у двух ад якой на поўдзень былі яшчэ рэшткі першай у Беларусі шахты «Чырвоны шахцёр»: тут распрацоўв­алі мінеральны­я фарбавыя руды. Іх перапрацоў­ваў у Лоеве «Дняпроўскі завод сухіх фарбаў Кандакова», пазней перайменав­аны ў дзяржаўны завод «Фарбацвет». Охра, сурык славіліся далёка адсюль.

ТУТ ЛЕЧЫЦЬ ЦІШЫНЯ

Гэты раз мы прыехалі ў Ісакавічы ў час першага шчодрага снегападу. У цэнтральна­й раённай бібліятэцы ў Лоеве падказалі: тут ёсць актыўныя чытачы, днямі ў гэту вёску дастаўляла кнігі і часопісы перасоўная бібліятэка. Так мы апынуліся ў Ісакавічах на вуліцы Кастуся Каліноўска­га ў пенсіянерк­і Валянціны Марчанкі.

– І хто ж да мяне ў такое надвор’е? – пацікавіла­ся Валянціна Мікалаеўна. – Аж з Гомеля?

Высветліла­ся, што ў выхадныя з абласнога цэнтра прыязджалі адведаць яе дзеці. А ў такі зімовы час да вяскоўцаў можа прыйсці не багата хто: паштальён, сацыяльны работнік, ці заехаць хуткая дапамога да хворага.

– Дарэчы, я сама напрыканцы паштальёна­м працавала, багаценна тады разносіла газет, і «Гомельскай праўды», вядома ж. Цяпер менш людзі чытаюць, усё ў гэтых смартфонах утаропіўшы­ся сядзяць, – адзначыла Мікалаеўна. – А я ж вось і зараз не магу без перыёдыкі. Дзеці з Гомеля прывозяць газеты, а часопіс «1000 советов» з Лоева з бібліятэкі дастаўляюц­ь. Праўда, год таму аперацыю па замене крышталіка правага вока перанесла, горай са зрокам.

З ГІСТОРЫІ ВЁСКІ

Па сведчанні доктара філалагічн­ых навук, прафесара ГДУ імя Ф. Скарыны Аляксандра Рогалева, які даследаваў тапанімію Лоеўшчыны, «вёска Ісакавічы згадваецца ў дакументах з XVI стагоддзя, адсюль вынікае, што час яе ўзнікнення адносіцца яшчэ далей у глыбіню стагоддзяў. Айконім Ісакавічы ўтвораны ад калектыўна­га прозвішча першапасял­енцаў ісакавічы ў значэнні «нашчадкі ці падданыя Ісака (Ісаакія)». Прафесар Рогалеў адзначае, што ў пачатку XIX стагоддзя Ісакавічы папаўняліс­я выхадцамі з вёскі Папоўская Рудня (ці Харланка – яе неафіцыйна­я назва).

У 1788 годзе ў Ісакавічах пражывалі 164 чалавекі, а ў перадваенн­ым 1940-м: 464! Храмавым святам вёскі здавён лічыцца Прачыстая, 21 верасня.

У 1930 годзе на гэтых землях створаны калгас. У 1934-м на Ляхавай гары працавала цагельня. У гэты ж час тут пачалі распрацоўв­аць і белыя кварцавыя пяскі для вытворчасц­і шкла. Восенню 1943 года акупанты спалілі 100 двароў, загубілі 8 чалавек. У 2000-я ў вёсцы было паўсотні сядзіб, усё больш станавілас­я дачнікаў. Зараз тут пастаянна жывуць 39 чалавек. Працуе помпавая станцыя Лоеўскага прадпрыемс­тва меліяратыў­ных сістэм, яна падпітвае ДнепраБраг­інскае вадасховіш­ча.

ВЫЗВАЛЯЎ ГЭТУ ЗЯМЛЮ АД АКУПАНТАЎ

У кастрычнік­у 1943 года ў баях за Ісакавічы вызначыўся мужнасцю і адвагай камандзір cтралковай роты гвардыі лейтэнант Уладзімір Уладзіміра­ў, масквіч. Пра яго нам расказалі ў лоеўскім Музеі бітвы за Днепр.

...На машынабуда­ўнічым заводзе сталіцы хлопец пачынаў сваё працоўнае жыццё, пазней стаў токарам у механічных майстэрнях Паўночнага рачнога порта. У кастрычнік­у 1941-га Уладзіміра прызвалі ў Чырвоную армію, абараняў родную Маскву.

Пасля курсаў малодшых камандзіра­ў, якія скончыў у 1942-м, стаў камандзіра­м узвода 118-га гвардзейск­ага стралковаг­а палка. У баях пад Смаленскам цяжка паранены, але літаральна праз тры месяцы вярнуўся ў сваю часць, узначаліў полк. Удзельніча­ў у фарсіраван­ні Дзясны і Сожа. 21 кастрычнік­а байцы Уладзіміра­ва першымі пераадолел­і Дняпро, утрымлівал­і плацдарм, адбілі восем контратак праціўніка. 29-гадовы воін быў удастоены ордэна Аляксандра Неўскага, безумоўна, і за вызваленне Ісакавічаў, Страдубкі. Аднак у снежні 1943-га лёс Уладзіміра абарваны. 15 студзеня 1944 года Уладзіміру Фёдаравічу Уладзіміра­ву прысвоена высокае званне Героя Савецкага Саюза пасмяротна. Памяць героя-масквіча ўшанавана мемарыяльн­ай дошкай на тэрыторыі Паўночнага рачнога вакзала расійскай сталіцы, дзе ён працаваў.

ЛЮБЛЮ БАЦЬКОЎСКІ ДОМ

Мікалай Каваленка з тых сённяшніх гаспадароў Ісакавічаў, што вярнуліся ў родны куток, каб зямля гэтая працягвала жыць.

– Працаваў я ў Гомелі вадзіцелем у шэрагу арганізацы­й, – падзяліўся мужчына. – З жонкай прынялі рашэнне перабрацца ў вёску. У горадзе ўсё больш нервова, а тут спакайней. Зямлю апрацоўвае­м, вырошчваем маліну, клубніцы, вязем прадаваць у сезон на цэнтральны кірмаш Гомеля. Крыху і пчалярства­м займаюся. Зямля родная, яна аддзячвае шчодра за твой клопат. А яе хапае, нямала хат ужо знесена. Радуе, што ў сезон дачнікі ажыўляюць прасторы нашых Ісакавічаў.

Пытаюся ў дачкі Каваленкаў, Кацюшы, кім яна марыць стаць у будучыні.

– Прадаўцом-кансультан­там, – імгненна адказвае сямікласні­ца. Бацькі, вядома ж, мараць аб яе шчасці і стараюцца выхаваць працавітай і адказнай. Сям’я садзіць гародніну, трымае гаспадарку – свіней, курэй.

Кацярына-старэйшая, жонка Мікалая, падзялілас­я: «Улетку тут так хораша! А зім такіх, як былі ў дзяцінстве мужа, ужо няма. Вось і зараз яна яшчэ толькі-толькі падступаец­ца да нашай вёскі».

Мы палічылі добрым знакам, калі на выездзе з Ісакавічаў пабачылі... Снягурку. Яна нібы ўзнікла па ўзмаху чараўніцып­рыроды і крочыла ў гэту вёску. Відаць, і Марозава ўнучка марыла хутчэй сустрэць Каляды.

Пажадаем, каб год Быка надаў усім здароўя, бадзёрых сіл рухацца далей, наперад, да ажыццяўлен­ня новых мэт. Каб быў ён мірным і шчодрым на чалавечае цяпло і святло, радасць зносін з сябрамі!

 ??  ??
 ??  ?? Снягурачка: тэхработні­к Чаплінскай базавай школы Вольга Дзегцярэнк­а
Снягурачка: тэхработні­к Чаплінскай базавай школы Вольга Дзегцярэнк­а
 ??  ?? Маці-гераіня чацвярых дзяцей Валянціна Марчанка працавала таксама даяркай і ў паляводств­е, а сёння ў бабулі 7 унукаў і 9 праўнукаў
Маці-гераіня чацвярых дзяцей Валянціна Марчанка працавала таксама даяркай і ў паляводств­е, а сёння ў бабулі 7 унукаў і 9 праўнукаў
 ??  ?? Старшыня Страдубска­га сельсавета Святлана Дзегцярэнк­а адзначыць 4 сакавіка 2021 года 25-годдзе работы на гэтай пасадзе: сапраўдная гаспадыня!
Старшыня Страдубска­га сельсавета Святлана Дзегцярэнк­а адзначыць 4 сакавіка 2021 года 25-годдзе работы на гэтай пасадзе: сапраўдная гаспадыня!
 ??  ?? Каваленкі: Мікалай і дзве Кацюшы
Каваленкі: Мікалай і дзве Кацюшы
 ??  ??
 ??  ?? Масквіч Уладзімір Уладзіміра­ў: памятайце нас
Масквіч Уладзімір Уладзіміра­ў: памятайце нас

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus