Gomelskaya Pravda

Сапернік для рагатага

Лось выбіў шкло і адарваў люстэркі задняга віду ў двух аўтамабіля­х

- Марыя БОНДАРАВА

На аўтадарозе Петрыкаў – Капцэвічы вадзіцелю сустрэўся лось. Не прайшло і хвіліны, як жывёла апусціла рогі і рушыла на аўтамабіль, паведамляю­ць «Петрыкаўск­ія навіны».

Лось патаптаўся па капоце і некалькі разоў паддзеў «ворага» на рогі. Потым рушыў да іншага аўтамабіля, які не паспеў даць задні ход. Як вынік сустрэчы – выбітае шкло, пабіты кузаў і адарваныя люстэркі задняга віду.

Медыцынска­я дапамога пацярпелым не спатрэбіла­ся. Інспектары ДАІ раяць аўтамабілі­стам быць гатовымі да любых паводзінаў жывёл. Калі звер стаіць на дарозе, лепш акуратна ад’ехаць на бяспечную адлегласць.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus