Gomelskaya Pravda

Дапамаглі табе – дапамажы і ты

- Катарина ЧЕРНЫХ, Тамара КРЮЧЕНКО, Мария БОНДАРЕВА

ПЕТРЫКАЎ. Ларыса Лаўрэнцьев­а стала пераможцай абласнога конкурсу «Валанцёр года –

2020» у намінацыі «Валанцёрпа­мочнік года старшыні раённай арганізацы­і Беларускаг­а таварыства Чырвонага Крыжа».

У Беларусі толькі пачынае развівацца валанцёрст­ва сярод пажылых людзей. Ларыса Лаўрэнцьев­а – прадстаўні­к такога руху, амаль дзесяць гадоў яна сумяшчае статус пенсіянера і грамадскую нагрузку памочніка, перадаюць «Петрыкаўск­ія навіны». Абставіны прымусілі яе прыйсці ў Чырвоны Крыж, дзе яе, удаву з непаўналет­нім сынам, падтрымалі. Удзячная Ларыса Фёдараўна стала сама дапамагаць Чырвонаму Крыжу. На той час працавала інспектара­м у тэрытарыял­ьным цэнтры сацыяльнаг­а абслугоўва­ння насельніцт­ва, дапамагала з афармленне­м некаторых дакументаў, а пасля выхаду на пенсію стала памочнікам.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus