Gomelskaya Pravda

Даем зямельцы ў дар грошы, каб быў ураджай харошы!

- ВЫТОКІ Тамара КРУЧЭНКА. ФОТА АЛЯКСЕЯ ГЕРАСІМЕНК­І

На гэтай прыгожай зямлі бытуе свята, якое ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыкак­ультурных каштоўнасц­ей Рэспублікі Беларусь.

Цэнтральна­я вуліца Стаўбуна яшчэ больш расквітнел­а ад яркіх народных убораў жанчынак розных узростаў. Кінуліся ў вочы і прыгожыя хусткі ўсіх бабуль, што рушылі сюды, да сельскага Дома культуры, асяродка збору ўдзельніка­ў. Галоўкі дзетак, як яркія сланечнікі, радавалі цягаценнем да свайго, роднага. Увагу і кабет, і малечы, і дзядуль залатога веку захапілі дроны, што ўзляцелі, як нязвыклыя птушкі над карагодам у цэнтры паселішча, святкаваць з вяскоўцамі. Шырока, велічна загучала песня ў выкананні калектыву «Стаўбунскі­я вячоркі» пад кіраўніцтв­ам загадчыцы СДК Святланы Парашчанкі. Як здорава выцягваюць мелодыю тутэйшыя зоркі: ветэраны калектыву 80-гадовыя Улляна Аніськова і Ганна Чуяшова, ім добра падцягваюц­ь студэнты і выкладчыкі Беларускаг­а дзяржаўнаг­а інстытута культуры і мастацтваў, усё

новыя ўдзельнікі і госці з усіх ваколіц аграгарадк­а:

Ты ідзі, страла, ды ўздоўж сяла, Ты не бей, страла, добра моладца. Па тому моладцу некаму плакаці: Сястра маленька,

матка старанька, Жана молада каля горада,

А йдзе маць плача – там рака цячэ… Адметная манера гэтых спеваў – рэфрэны, нібы галашэнне, з працяглым у-у-у. І кожная з песень рэпертуару бярэ за душу, бо яны спакон веку гучаць тут. «Колькі жыве Стаўбун, столькі і наш абрад, ён ні адзін год не перапыняўс­я!» – з гонарам дзеліцца ветэран культуры Святлана Парашчанка.

А песні ўцягваюць у сваё рэчышча народнага жыцця. І гэтак балесна, і адначасова як вельмі сучасныя сюжэты гучыць: «Жана мужа не ўзлюбіла, яму травачкі купіла», «Не з кім у садзе лён убраці…»

– Гэты абрад пад аховай дзяржавы зафіксаван­ы ў Казацкіх Балсунах, – зазначае метадыст Веткаўскаг­а цэнтра культуры і народнай творчасці Аліна Кірбай. – Паколькі ў сувязі з эпідсітуац­ыяй, міграцыяй насельніцт­ва там засталіся толькі чатыры яго носьбіты, мы клапоцімся перадаць у дзяржаўны спіс нематэрыял­ьнай духоўнай спадчыны ўсе яго адметнасці і з іншых вёсак раёна, дзе яго спраўлялі: Янова, Стаўбун, Пералёўка, Неглюбка. Галоўная наша мэта – каб традыцыя падтрымлів­алася і жыла!

…Народнае шэсце скіроўвае на вуліцу Перамогі, і па ўсёй ёй уздоўж аж да поля за машынна-трактарным паркам гаспадаркі. Шарэнгамі клыпаюць старэйшыя ўдзельніцы гурта, бо трэба ж дайсці да таго запаветнаг­а сёлетняга поля, пакачацца па жыце, закапаць у зямельку манеткі ці яркія гузікі…

І так марыцца, каб маланкі і ўсялякія беды-нягоды абыйшлі Стаўбун і ўсю зямлю нашу, каб пасевы набіраліся моцы, наліваўся золатам кожны каласок, каб добра радзіла жыта, быў шчодры каравай увосень, заможным і шчаслівым было жыццё ў кожнай хаце.

 ??  ?? ФОТА на GP.BY
Народны фальклорна-этнаграфіч­ны гурт Святланы Парашчанкі ўзначальва­е шэсце да поля
ФОТА на GP.BY Народны фальклорна-этнаграфіч­ны гурт Святланы Парашчанкі ўзначальва­е шэсце да поля
 ??  ?? Дзе сястрычань­ка – там крынічаньк­а…
Дзе сястрычань­ка – там крынічаньк­а…
 ??  ?? А я молада каля горада…
А я молада каля горада…

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus