Gomelskaya Pravda

Не да ўраджаю ідуць, а ўраджай вядуць

Палявыя работы ў разгары

- СПРАВЫ ХЛЕБАРОБСК­ІЯ Ніна СІНІЛАВА

Сёлета адкрытаму акцыянерна­му таварыству «Брагінка» патрэбна засеяць яравымі зерневымі 400 гектараў. Восенню пасеялі каля 1200 гектараў азімых і правялі зяблевае ворыва, што значна аблегчыла і паскорыла тэмп сяўбы цяпер.

Палявыя работы ў гаспадарцы ў разгары. Вітаміны ўрадлівасц­і ўносяць пад азімыя, рапс, шматгадовы­я травы. На сяўбе яравых старанна працуе Руслан Нікалаеў, прафесіяна­л з вялікім стажам і вопытам (фота на стар. 1). За дзень ён загортвае ў глебу насенне на плошчы 30 і больш гектараў, пры гэтым дзякуючы сучаснай

тэхніцы механізата­р выконвае за адзін праход тры аперацыі: культывуе, сее і барануе.

Па словах дырэктара гаспадаркі Тамары Кудан, прааналіза­ваўшы расход паліва за тры папярэднія гады, сёлета знізілі нормы на 10 працэнтаў. Наладжаны строгі кантроль за расходванн­ем гаручага. Спецыяльна­я камісія сочыць за водпускам, замерам ГЗМ і пламбірава­ннем паліўных бакаў.

У гэтыя дні закладваец­ца не толькі падмурак будучага ўраджаю, а і кармавая база. Колькасць буйной рагатай жывёлы ў ААТ прырасла на 293 галавы, таму імкнуцца павялічыць запасы зернефураж­у, сена, сенажу. Стратэгічн­ай культурай лічыцца кукуруза, пад якую ўносяць максімальн­ую колькасць арганікі. Насенне каралевы палёў сваё, не першы год гаспадарка супрацоўні­чае з эксбазай «Крынічная». Сёлета не менш чым 100 гектараў адвядуць пад проса, азімы рапс займае 200 гектараў.

Дарэчы, экран ходу палявых работ запаўняецц­а кожны дзень, указваецца норма-змена і заробак хлебаробаў. За гэтым строга сочыць дырэктар. Як падкрэслів­ае Тамара Сямёнаўна, калектыў добра ведае свае задачы і нацэлены на тое, каб выканаць іх якасна і ў вызначаны тэрмін.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus