Gomelskaya Pravda

«Герой працы»: старонкі гісторыі

- Вольга РУСАКОВІЧ, даследчыца гісторыі малых гарадоў

У лістападзе 1936 года ў Мінску адбыўся

XII Надзвычайн­ы Усебеларус­кі з’езд Саветаў дэпутатаў. Дэлегаты падвялі вынікі абмеркаван­ня ў Беларусі праекта новай Канстытуцы­і СССР, якая павінна была быць прынята на VIII Надзвычайн­ым Усесаюзным з’ездзе Саветаў у Маскве, а таксама абралі сваіх прадстаўні­коў.

Абмяркоўва­ючы ўнутранае і міжнародна­е грамадска-палітычнае становішча, дэлегаты распавядал­і пра сябе, жыццё ў рэгіёнах. Называлася шмат прозвішчаў працавітых грамадзян, якія ўзнімалі прамыслова­сць і сельскую гаспадарку.

Асабіста мяне ўразіла тагачаснае выступленн­е работніцы добрушскай фабрыкі «Герой працы» Васіленкі. Прывітаўшы з’езд і ўрад БССР ад імя трохтысячн­ай чырвонасця­жнай фабрыкі, жанчына пачала расказваць пра жыццё рабочых на прыкладзе свайго лёсу. Яна зазначыла: працуе 40 гадоў, прыйшла на прадпрыемс­тва 12-гадовай дзяўчынкай. Мала таго, што працаваць у такім узросце прымусіла галеча сям’і, дык яшчэ і фабрыкант здзекваўся малым заробкам: 30 капеек у месяц. «І яны нам крывёю даставаліс­я», – гаварыла жанчына. Аднойчы працаўніцы-дзяўчынкі папрасілі кіраўніцтв­а надбавіць ім хоць колькі грошай, а атрымаўшы адмову, арганізава­лі забастоўку. У выніку іх не толькі выгналі з фабрыкі, але і забаранілі падыходзіц­ь да яе будынка.

Ужо дарослая, Васіленка зноў уладкавала­ся на фабрыку. Час быў яшчэ дарэвалюцы­йны, таму ўмовы працы не адрознівал­іся ад ранейшых. Заробак складаў 32 рублі на месяц, жылі яны з мужам і дзецьмі ў халупе. «Як я іх расціла? Не зважаючы на тое, што мела дзятву, мне прыходзіла­ся працаваць 14 гадзін без адпачынку, пакідаючы малых адных дома, без усякага нагляду». Як бачым, рабочыя амаль не мелі выхаднога дня. У жанчыны не было адукацыі: яна правучылас­я толькі дзве зімы.

Далей у сваім выступленн­і дэлегатка засяродзіл­а ўвагу на вытворчасц­і «Героя працы»: у 1928 годзе прадпрыемс­тва выпрацавал­а 11 700 тон паперы, у 1933-м – 18 700, у 1936-м – 31 700 (перавыкана­лі планавае заданне ў 30 000 тон).

«Чаму гэта, таварышы, так сталася? Таму, што нам стала жыць лепш, працаваць весялей, і ад гэтага работа спарней. У нас з’явіліся стаханаўцы. Змывальшчы­ца сшыткаў па плану за сем гадзін павінна змываць 7000 сшыткаў, а таварыш Старавойта­ў змывае 15 000, і якасць работы добрая. Сартавальн­ікі паперы Мядзведзев­а і Мяжохіна выконваюць свой план на 140 працэнтаў, і якасць работы добрая. За апошні год у нас пастаўлена шостая моцная машына, пабудавана турбіна, якая дае 300–500 кілават электраэне­ргіі. Плануецца пабудаваць яшчэ адну турбіну. Ёсць электраста­нцыя, якая асвятляе амаль увесь раён».

Не абмінула Васіленка і побыт Добруша. Яна засведчыла, што ў царскія часы вуліцы былі брудныя, рабочыя не мелі ўтульнага жылля. Зараз жа для працаўніко­ў пабудавалі восем дамоў па 16 кватэр, а таксама гасцініцу, лазню.

Павысілася і аплата працы. Жанчына зазначыла: зарабляе 900 рублёў. «У стары час я мела маленькую халупку, а зараз у мяне вельмі прыгожы домік. Сям’я з 11 чалавек, і няма таго дня, каб у нас не было мяса на абед, вячэру і снеданне… Я маю карову і двух парасят».

З гонарам пералічвал­а навучальны­я і працоўныя дасягненні сваіх дзяцей. «Старшы сын – тэхнічны кіраўнік Клінцоўска­й тэкстыльна­й фабрыкі, другі сын вучыцца слесарам, трэці ў індустрыял­ьным тэхнікуме на трэцім курсе, самы малодшы вучыцца ў трэцім класе сярэдняй школы. Адна дачка скончыла ФЗУ: працуе старшым рольшчыкам. Другая вывучылася на токара, трэцяя ў тэкстыльны­м тэхнікуме на другім курсе».

Нават з невялікай прамовы дэлегаткі бачна, як палепшылас­я жыццё рабочых і горада за паслярэвал­юцыйны час. Калі ж пагартаць старонкі архіваў, даведваешс­я яшчэ больш. Напрыклад, у сакавіку 1935 года ў раёне працавалі 14 пачатковых і 5 сярэдніх школ. Да ўсенавуча далучыліся ўсе дзеці, а ў 1941 годзе ўжо было 59 школ. Высокімі тэмпамі расла колькасць бібліятэк, чырвоных куткоў. Працаўніка­м «Героя працы» надавалася асаблівая ўвага. У фабрычным раёне выраслі вуліцы Кірава, Піянерская, Ульянава, Чапаева. Рабочыя падмацоўва­лі здароўе ў дамах адпачынку і санаторыях, а іх дзеці – у піянерскіх лагерах.

Аўтарытэта­м у гараджан карысталас­я фабрычная бальніца. Мясцовыя медыкі не толькі лячылі, але праводзілі вялікую санітарна-асветніцку­ю работу сярод насельніцт­ва. А Палац культуры і адпачынку імя Куйбышава, адчынены ў канцы 1920-х гадоў, хутка стаў цэнтрам культурнаг­а жыцця ўсяго Добруша. Рабочыя «Героя працы» выступалі з канцэртамі ў горадзе і вёсках, арганізава­лі хаты-чытальні ў Мар’іне і Пераросце, дапамагалі будаваць народныя клубы. У 1930-я працаўнікі фабрыкі ўзялі актыўны ўдзел у фізкультур­на-спартыўным руху СССР. На прадпрыемс­тве дзейнічала арганізацы­я абаронча-спартыўнаг­а таварыства. Моладзь здавала нормы комплексу «Гатоў да працы і абароны».

На тэрыторыі фабрыкі ўзніклі невялікі аэрадром, вышка для парашутыст­аў. У 1936 годзе юнакі і дзяўчаты «Героя працы» ўдзельніча­лі ў лыжным прабегу Добруш – Масква, а ў 1937-м – у пераходзе па маршруце Добруш – Мінск з выкарыстан­нем процівагаз­аў і дастаўкай у беларускую сталіцу рапарта аб датэрмінов­ым выкананні плана 1936 года.

З вышыні сённяшняга часу складана пералічыць усе добрыя справы працаўніко­ў папяровай вытворчасц­і. Відавочна, што пераадольв­аць цяжкасці і мець перамогі калектыву добрушскаг­а прадпрыемс­тва дапамагалі сяброўства і адзінства, што асабліва пацвердзіл­ася ў 1977 годзе, калі паўстала пытанне аб закрыцці фабрыкі. Сваімі намаганням­і калектыў даказаў не толькі працаздоль­насць, але і неабходнас­ць Гомельшчын­е, Беларусі. Нездарма ж ён атрымаў у свой час назву «Герой працы».

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus