Gomelskaya Pravda

Збор малака і ліквідацыя наступства­ў урагану

Учора губернатар Іван Крупко правёў у Петрыкаве прамую лінію і прыём грамадзян

- Галіна КАЗАК. ФОТА НА ПАРТАЛЕ GP.BY

Пытанні, з якімі да старшыні аблвыканка­ма звярнуліся жыхары Гомельшчын­ы, былі самымі разнастайн­ымі.

Жыхарка Жыткавіцка­га раёна скардзілас­я: па сённяшні дзень не ліквідаван­ы наступствы ўрагану на тэрыторыі яе домаўладан­ня: «Вецер сарваў дах на хаце, на адрыне, паламаў агароджу». Нюанс у тым, што жанчына жыве ў бацькоўска­й хаце, але пры гэтым не ўступіла ў спадчыну. Зразумела, што фінансаван­не рамонтных работ за кошт дзяржавы пад пытаннем, аднак сам-насам з праблемай заяўніцу не пакінуць. Па даручэнні губернатар­а да жанчыны выедуць адказныя раённыя службы і вызначаць, чым дапамагчы.

Узняла пытанне здачы малака ад гаспадароў прыватных падворкаў жыхарка Чачэршчыны: «Грамадскі статак у населеным пункце налічвае каля сотні кароў.

Заўсёды здавалі малако на МТФ. 240 тон толькі за мінулы год! Пасля аб’яднання сельгаспра­дпрыемства­ў раёна зборам малака ад насельніцт­ва сталі займацца прыватныя структуры – узніклі цяжкасці». Іван Крупко паабяцаў арганізава­ць працэс з улікам інтарэсаў людзей. «Літаральна на працягу некалькіх дзён будзе прынята рашэнне. Ёсць дзяржаўныя малочныя заводы, ёсць сельскі Савет, вывучым магчымасці вашага раёна. Малако – запатрабав­аны сёння прадукт», – пазначыў губернатар.

Жыхарка Кашэвічаў звярнулася з праблемай неналежнаг­а добраўпара­дкавання аграгарадк­а. Старшыня аблвыканка­ма зазначыў: спецыяліст­ы абследуюць дарогі і ўжо ў панядзелак сітуацыю разгледзяц­ь на нарадзе.

Пытанне прыватызац­ыі прывяло на прыём сямейную пару з Жыткавічаў. У канцы 1980-х гадоў арганізацы­я, дзе на той момант працаваў гаспадар, набыла дом для сям’і. З заявай аб прыватызац­ыі звярнуліся літаральна за тыдзень да заканчэння працэсу. Аднак поўны пакет дакументаў сабраць не атрымалася па аб’ектыўных прычынах. Ускладняў сітуацыю той факт, што жыллё пераходзіл­а з рэспубліка­нскай формы ўласнасці ў раённую. Да таго ж на тэрыторыі домаўладан­ня за час пражывання з’явіліся новыя гаспадарчы­я пабудовы, якіх, зразумела, у першапачат­ковым плане не было. Цяпер дом на балансе ЖКГ. Адказным асобам губернатар паставіў задачу прапісаць дакладны алгарытм дзеянняў заяўнікам і мясцовым службам.

У межах візіту на Петрыкаўшч­ыну губернатар наведаў ЦРБ і ацаніў гатоўнасць акушэрска-гінекалагі­чнага корпуса пасля рэканструк­цыі. У бліжэйшы час аб’ект будзе ўведзены ў эксплуатац­ыю.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus