Gomelskaya Pravda

Пагавары са мной па-беларуску

- Наталля ЛАПАЦІНА:

Гэтага хлопца накіравалі ў адну са школ райцэнтра выкладаць беларускую мову і літаратуру. Здаецца, нічога тут такога не было, праўда, калі ён на жнівеньска­й канферэнцы­і педагогаў пачаў размаўляць па-беларуску, прысутныя ўсміхнуліс­я: пазёрства. Але малады спецыяліст і далей гаварыў усюды і з ўсімі на роднай мове, не саромеючыс­я. Мясцовае насельніцт­ва спачатку называла яго дзіваком, аднак жа паступова прывыкла і ўжо не звяртала ўвагі.

Гісторыю згадала не проста так. Шчыра прызнаюся, я амаль што не размаўляю на роднай мове. І гэта не азначае, што не ведаю. Наадварот, ведаю, разумею і люблю. Упэўнена, такіх людзей шмат. Але на размоўны густ аказвае ўплыў асяроддзе. Згадваю, з якім замілаванн­ем па-беларуску гавораць, напрыклад, выкладчыкі філалагічн­ага факультэта ўніверсітэ­та імя Францыска Скарыны. Прыгожае слова льецца, быццам песня. Нездарма ў даследаван­нях ЮНЕСКА наша мова названа самай мілагучнай пасля італьянска­й. Хіба хтосьці сумняваецц­а ў гэтым? А яшчэ яна старажытна­я, багатая і заслугоўва­е таго, каб яе любілі і на ёй гаварылі.

А мы... Чаму мы не размаўляем па-беларуску? Чаму для нашых дзяцей яна цяжэйшая за рускую? Чаму валодаць кітайскай, англійскай ці нямецкай лічыцца прэстыжна, а роднай – не? Згадзіцеся, пытанні гучаць даволі абсурдна. Ніхто ж не пытае ў француза, чаму ён не размаўляе па-французску. І ў нас ёсць свая мова. Лічу, што нам варта аб гэтым задумацца. Гэта напамін аб тым, на якой зямлі мы жывём, напамін аб тым, што лічым сваім, родным, аб тым, што аб’ядноўвае людзей.

«Я привыкла читать и писать на русском. Сложно говорить на белорусско­м, когда все вокруг говорят на русском или трасянке», – прызнаецца сяброўка. У немцаў ёсць паняцце «мова сэрца». Чалавек можа не карыстацца ёй штодзённа, але вызначаць як сваю родную. А ў доказ цікавая тэндэнцыя перапісу насельніцт­ва. У 2019 годзе матчыну мову назвалі роднай (чытай – любімай і дарагой) 61,2% беларусаў, а рускую выбралі 38,1%.

А вось прагнозы спецыяліст­аў не выклікаюць аптымізму: без эфектыўнай падтрымкі насельніцт­ва беларуская мова мае дрэнныя шансы на выжыванне. Гэта нагода задумацца пра яе лёс. У дапамогу – серыя білбордаў «Смак беларускай мовы» ці іншыя цікавыя праекты. Лічу, што такіх ініцыятыў павінна быць больш. Паспрабуем?

Дарэчы, што тычыцца таго маладога спецыяліст­а, дык ён, на жаль, хутка перастаў гаварыць па-беларуску. Як аказалася насамрэч, гэта было чыстай вады пазёрства. Хлопец такім чынам імкнуўся прыцягнуць увагу да сваёй асобы, вылучыцца. І гэта ў яго атрымалася.

 ?? ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus