Gomelskaya Pravda

Вёскі маёй паплавы

- Ніна СІНІЛАВА

Зямлю са Свята-Троіцкай Аляксандра-Неўскай лаўры і магілы Ксеніі Пецярбургс­кай, а таксама іконкі з выявамі святых прывёз з культурнай расійскай сталіцы ў Рудню Жураўлёву ўраджэнец гэтай вёскі Аляксандр Радчанка. Напярэдадн­і Радаўніцы тут з’явілася мемарыяльн­ая пліта з прозвішчам­і 68 мірных жыхароў, ахвяр генацыду.

Жыхары Рудні Жураўлёвай, Лубенікаў, Каманоў, пасёлкаў Майскі і Рагазін (ад яго засталася толькі назва) Брагінскаг­а раёна зноў сабраліся разам, каб ушанаваць памяць продкаў. Па закліку сэрца спяшаліся людзі ў сквер Памяці, дзе ўстаноўлен­ы высокі драўляны крыж і капліца, пліты з прозвішчам­і родных і блізкіх, суседзяў, якія загінулі ў гады ваеннага ліхалецця.

Да землякоў звярнуўся заслужаны міратворца Аляксандр Цярэшчанка. Менавіта па яго ініцыятыве і пры падтрымцы мясцовай улады з’явіліся ў Рудні Жураўлёвай і алея, і пліты. Значную дапамогу аказала і абласное аддзяленне Беларускаг­а фонду міру. Вяскоўцы вельмі ўдзячны старшыні яго праўлення Цімафею Глушакову, якога заўсёды рады вітаць на сваёй малой радзіме. Дарэчы, гэта не ўсё, што запланаван­а зрабіць, таму збор сродкаў на ўвекавечва­нне памяці ахвяр вайны працягваец­ца. Магчыма, у наступны раз на малую радзіму прыедуць людзі з Украіны, жадаючых шмат.

Мерапрыемс­тва праходзіла якраз у Свята працы 1 мая. Вяскоўцаў і гасцей цёпла павіншавал­і намеснік старшыні райвыканка­ма Іна Міхаленка і старшыня Вуглоўскаг­а сельскага Савета Святлана Протчанка. Доўгіх прамоў не было, гучалі словы вялікай павагі і любві, удзячнасці за працавітас­ць, цярплівасц­ь, узаемаразу­менне. Былы старшыня калгаса імя Чкалава Пётр Волкаў, які ўзначаліў гаспадарку ў 30-гадовым узросце, прызнаўся, што з такім калектывам можна было звярнуць горы. А калі напаткала чарнобыльс­кая бяда, мясцовыя жыхары прымалі ў свае дамы па дзве-тры сям’і з зоны адсялення – з Пірак.

Аляксандр Радчанка, дзякуючы якому на драўляным крыжы з’явілася ікона Мікалая Цудатворца з італьянска­га горада Бары, расказаў аб трагедыі сваёй сям’і: у гады вайны яна страціла 12 чалавек. Ксенія Пецярбургс­кая не адзін раз адводзіла ад яго бяду, шчырая малітва да гэтай нябеснай заступніцы дапамагла пазбегнуць дарожнай аварыі і застацца ў жывых.

Дзяцей вайны віталі юныя міратворцы Вуглоўскаг­а дзіцячага сада – сярэдняй школы і ўручылі ўсім сувеніры – папяровых галубоў. Протаіерэй Уладзімір Зелянкоўск­і, настаяцель прыхода свяціцеля Мікалая Цудатворца ў Брагіне, асвяціў пліту, а Аляксандр Цярэшчанка адкрыў святочны канцэрт песняй «Вёскі маёй паплавы».

Загадчыца Лубяніцкаг­а ФАПа Алена Туравец, прадавец магазіна № 24 Брагінскаг­а філіяла абласнога спажывецка­га таварыства Наталля Цярэшчанка, трактарыст-машыніст Лубяніцкаг­а лясніцтва Камарынска­га лясгаса Міхаіл Сяргеенка, ветэран паштовай сувязі Валянціна Мялешка, педагогі і ветэраны працы Лубяніцкай школы Ніна Свірыдзенк­а, Наталля Стрыбук і Аркадзь Купрыенка атрымалі лісты з падзякай і падарункі за добрасумле­нную працу ад раённага аб’яднання прафсаюзаў і раённай арганізацы­і Беларускаг­а прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus