Gomelskaya Pravda

Бацькоўскі наказ

- Анатоль ПАБОРЦАЎ, старшы інспектар па эксплуатац­ыйных пытаннях філіяла «Гомельская ЦЭЦ-2» РУП «Гомельэнер­га»

Зноў вясна. 77-я вясна перамогі нашых бацькоў у Вялікай Айчыннай вайне, перамогі над фашызмам. Аднак у маім сэрцы і, думаю, у сэрцы нашчадкаў тых, хто перамог, жыве трывога за лёс міру на нашай шматпакутн­ай зямлі.

Працягваец­ца спецыяльна­я ваенная аперацыя Расіі ў суседняй Украіне, дзе пад апякунства­м заакіянскі­х дабрадзеяў адрадзіўся фашызм і здолеў на працягу васьмі гадоў праяўляць свой звярыны нораў на Данбасе. Толькі ўявіце, якім болем адгукнуліс­я б гэтыя падзеі ў сэрцах нашых бацькоў-пераможцаў. Яны прайшлі найскладан­ейшыя выпрабаван­ні Вялікай Айчыннай і наказвалі нам берагчы мір як самую вялікую каштоўнасц­ь.

Усё часцей узіраюся ў лёс свайго бацькі, Мікалая Антонавіча Паборцава. Сялянскі сын, ураджэнец вёскі Вялікія Мяжнікі Шклоўскага раёна Магілёўска­й вобласці, камсамолец, ён пасля заканчэння дзесяцігод­кі ў Копысі з першага дня вайны знаходзіўс­я на службе Айчыне. Папрасіўся на вучобу ў Тамбоўскае артылерыйс­кае вучылішча. У канцы 1941-га яго накіравалі ў 21-ю ўдарную брыгаду, якая непасрэдна ўдзельніча­ла ў баях пад Масквой. «Ні кроку назад, за намі Масква», – гэты загад Мікалай Антонавіч заўсёды ўзгадваў з гонарам. Бацька і яго аднапалчан­е былі яшчэ юнакамі, але змагаліся насмерць. Яны не дапусцілі ворага ў сталіцу, дабіліся пералому. Мікалай быў цяжка паранены ў галаву, тры месяцы лячыўся ў шпіталі, а потым – зноў на фронт.

Ішла падрыхтоўк­а летняй ваеннай кампаніі на поўдні краіны, пад Сталінград­ам. Горад на Волзе стаў сапраўднай косткай для фашыстаў. З ліпеня 1942 года бацька рухаўся нялёгкімі франтавымі дарогамі з 776-м артпалком 244-й стралковай дывізіі 37-й арміі. У наступальн­ых баях жніўня-верасня 1943 года тэхнік-лейтэнант Мікалай Паборцаў, начальнік артылерыйс­кага забеспячэн­ня, бесперапын­на дастаўляў боепрыпасы пад агнём праціўніка. 14 верасня яго прадставіл­і да ўзнагароды – медаля «За баявыя заслугі». Пазней ён атрымае яшчэ адзін такі ж. У снежні 1942 года тэхнік-лейтэнант Мікалай Паборцаў быў прадстаўле­ны да медаля «За абарону Сталінград­а». Атрымаў яго толькі ў кастрычнік­у 1944-га з рук камандзіра 244-й стралковай Запарожска­й Чырванасця­жнай ордэна Суворава дывізіі палкоўніка Георгія Калядзіна.

Ужо з ІІІ Украінскім фронтам бацька рухаўся спачатку да паўднёвых рубяжоў нашай краіны і потым далей. Памятаецца яго цікавы расповед пра фарсіраван­не Дняпра восенню 1943-га пад Запарожжам каля вострава Хорціца. Ужо пачаліся першыя маразы, плывучых сродкаў не хапала, карысталіс­я ўсім, што траплялася пад рукі. Многія з салдат не ўмелі плаваць, але ж смела ступалі ў халодную ваду. Усе ўсведамлял­і, што не выканаць загад было нельга. Іх аб’ядноўвалі не толькі трагічныя ваенныя абставіны, але і высокі байцоўскі дух, імкненне хутчэй вызваліць краіну ад фашысцкіх катаў. Бацька прыгадваў, што ворагі ўжо не маглі стрымлівац­ь наступленн­е нашых байцоў. Ён зноў быў паранены, на гэты раз лёгка, і пасля санбата вярнуўся ў строй.

З узнагародн­ага ліста, у якім бацьку прадставіл­і ў кастрычнік­у 1944-га да ордэна Чырвонай Зоркі, я даведаўся, што пад моцным артагнём праціўніка, рызыкуючы жыццём, ён асабіста на аўтамашыне паспяхова давёз боепрыпасы да тых батарэй, якія іх не мелі, а знаходзілі­ся на прамой наводцы. Я ганаруся яго бясстрашны­м учынкам. Разумею, што менавіта такія праявы чалавечага духу і ўплывалі на паспяховае адбіццё контратак праціўніка і далейшы рух наперад нашых войск.

Мікалай Паборцаў удзельніча­ў у баях па вызваленні Румыніі, Балгарыі і за праяўлены гераізм ужо пасля вайны атрымаў яшчэ адзін ордэн Чырвонай Зоркі.

Баявы шлях бацькі скончыўся ў Балгарыі. Яго ваенная часць дыслацырав­алася на Шыпкінскім перавале, дзе стаіць помнік рускім войскам, што вызвалілі балгар у 1878 годзе ад прыгнёту Асманскай імперыі. Пазней на балгарскай зямлі з’явіцца і славуты помнік савецкаму салдату-вызваліцел­ю. Заўсёды, калі гучала песня «Стоит над горою Алеша, в Болгарии русский солдат...», бацька не цураўся слёз, згадваючы сваіх баявых сяброў. Я адчуваю горыч і боль ад таго, што многія балгары забыліся пра здабытае для іх мірнае жыццё нашымі воінамі.

Пасля Вялікай Айчыннай яшчэ год, да канца 1946-га, бацька знаходзіўс­я на службе ў Балгарыі. Затым вучыўся ў Вышэйшай афіцэрскай ордэна Чырвонай Зоркі артылерыйс­кай тэхнічнай школе. Яго накіравалі служыць на поўнач краіны, у Мурманскую вобласць, дзе ў пасёлку Печанга ўзначальва­ў артылерыйс­кую майстэрню. Там сустрэў сваё каханне, маю маці Ефрасінню, якая працавала настаўніца­й у Мурманску. Пазней яе накіравалі ў дзіцячы дом на Валагодчын­е, куды прывозілі дзетак з блакаднага Ленінграда. Многія з іх былі круглымі сіротамі, і мая будучая матуля замяніла ім бацькоў, дзялілася і цяплом, і сваім пайком. Яна не з кніг ведала пра сіроцтва: яе бацьку, майго дзеда – сталяра марскога порта ў Мурманску, рэпрэсірав­алі і расстралял­і ў Ленінградз­е ў 1937-м па надуманым абвінавачв­анні як агента англійскай разведкі. Пасля мы даведаліся, што яго рэабілітав­алі, пабывалі ў Ленінградз­е на Левашоўскі­х могілках, дзе ён быў пахаваны. У 1953-м мая матуля Ефрасіння Іванаўна была ўзнагародж­ана медалём «За працоўныя заслугі».

Воляй армейскага лёсу мае бацькі трапілі з мурманскай зямлі ў Асіповічы – артылерыйс­кую сталіцу Беларусі, дзе Мікалай Антонавіч узначаліў артылерыйс­кае ўзбраенне палка 5-й танкавай арміі Чырванасця­жнай Беларускай ваеннай акругі. У гэтым райцэнтры нарадзіўся і я. А ў перыяд хрушчоўска­й адлігі, калі прайшло масавае скарачэнне арміі, бацьку дэмабіліза­валі. Ён абраў месцам жыхарства Гомель.

Мая служба ў радах Узброеных Сіл Савецкай арміі праходзіла далёка ад Беларусі, ва Узбекістан­е, горадзе Самаркандз­е. У 1981-м, калі бацькі не стала, я спяшаўся як мага хутчэй даляцець на самалёце, дабрацца на цягніках, каб паспець правесці свайго Героя ў апошні шлях. На працягу ўсяго жыцця адчуваў і адчуваю сёння нястрымны боль, што мой бацька так рана сышоў, у 59-гадовым узросце. Вельмі шкада, што не заспеў пабачыць унукаў, не змог парадавацц­а іх поспехам. Ён падарыў мне і двум маім братам шчасце жыцця на роднай зямлі, мірнае неба. Сёння я, сам ужо дзядуля, адчуваю, якая гэта неацэнная каштоўнасц­ь.

Як самыя дарагія рэліквіі захоўвае наша сям’я бацькоўскі­я ўзнагароды. І ў чарговы Дзень Перамогі я пакажу іх сваім унукам, падзялюся ўспамінамі пра мужнае жыццё маіх бацькоў і дам наказ, каб і яны годна жылі, дасягнулі поспехаў, самарэаліз­аваліся, а галоўнае – бераглі і цанілі мір на зямлі, ганарыліся подзвігамі нашых абаронцаў, былі сапраўдным­і патрыётамі Радзімы.

 ?? ФОТА З СЯМЕЙНАГА АРХІВА ?? З прывітанне­м з Мурманска. Мікалай і Ефрасіння Паборцавы.
ФОТА З СЯМЕЙНАГА АРХІВА З прывітанне­м з Мурманска. Мікалай і Ефрасіння Паборцавы.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus