Пра­гра­ма канды­да­та ў дэпу­та­ты Па­ла­ты прад­стаўнікоў На­цы­я­наль­на­га схо­ду Рэс­пуб­лікі Бе­ла­русь па Гро­дзен­скай­КЛенін­с­кай вы­бар­чай ак­ру­зе №52 КІСЕЛЯ Ва­ле­рыя ВІТАЛЕВІЧА

ПАР­ТЫЯ БНФ МАЕ ПРАГРАМУ ДЗЕЯННЯЎ. ВОСЬ НЕКАТОРЫЯ ПЕРШЫЯ КРОКІ:

Grodzenskaya Prauda - - выборы-2016 -

 Мы ад­но­вім рэаль­ны пад­зел

галін ула­ды.  Мы за­бяс­пе­чым пад­т­рым­ку

ма­ло­му і сяр­эд­ня­му біз­не­су.  Мы вер­нем пры­ват­ную ўласна­сць на зям­лю для бе­ла­ру­саў.  Мы ўма­цу­ем бе­ла­рус­кае вой­ска і сіст­эму на­цы­я­наль­най бяс­пе­кі.  Мы на­лад­зім сяброўства і су­пра­цу ад Бал­тый­ска­га да Чор­на­га мо­ра. Мы ве­да­ем, як гэта зра­бі­ць, і зробім пас­ля та­го, як ад­но­вім у Бе­ла­русі са­праўд­ны пар­ла­мент, калі ра­зам з ва­мі вер­нем бе­ла­ру­сам ПРА­ВА ВЫБІРАЦЬ!

А па­куль ня­ма вы­ба­раў, то ніх­то з тры­бу­ны пар­ла­мен­та не за­яві­ць аб пра­ва­ле эка­на­міч­най паліты­кі Лу­ка­ш­эн­кі. Пра ад­сут­на­сць рэформ і 22 га­ды без­агляд­най пры­вяз­кі да Расіі. Не­зва­рот­на мі­нуў той час, калі аб’ед­кі з яе пан­ска­га ста­ла кар­мілі бе­ла­ру­саў у аб­мен на клят­вы вер­на­сці і ад­мо­ву ад бе­ла­рус­кай мо­вы. За­мест па­д­вы­ша­ць даб­ра­быт Кр­эмль стаў «па­ды­мац­ца з ка­лен». Чым больш агр­эс­іі да све­ту, тым мен­шыя за­роб­кі ў люд­зей. І гэта адра­зу ад­чулі бе­ла­ру­сы, да­хо­ды якіх упалі ўд­вая. Све­жая на­ві­на, што на «Азо­це» за­роб­кі ска­ро­ча­ныя яш­чэ на 30 пра­ц­эн­таў. А пры­чы­на та­кая.

За па­лескі­мі ба­ла­та­мі вай- на прый­ш­ла ў ся­лян­скія ха­ты і га­рад­скія шмат­па­вяр­хоўкі. Са­праўд­ная. Там гі­ну­ць люд­зі. Кож­ны дзень. І гэта агр­эс­ія раз­вя­за­на стратэ­гіч­ным са­юз­ні­кам бе­ла­рус­кай ула­ды – Крам­лём су­пра­ць на­шай паўд­нё­вай су­сед­кі Украі­ны.

Пры чым тут мы? Пра гэта не ка­жу­ць па тэле­ба­чан­ні… Дз­ве вай­с­ко­выя ба­зы РФ на тэ­ры­то­рыі на­шай краі­ны. Тэр­мі­но­вае раз­мяш­ч­энне двух но­вых ме­хані­за­ва­ных ды­візій расій­с­кай ар­міі ў Клін­цах і пад Сма­ленскам, якія ві­да­воч­на на­ц­э­ле­ныя на Бе­ла­русь…

У 2014 г. па­ча­ла­ся га­ра­чая фа­за бес­пр­эц­эд­энт­най гібрыд­най вай­ны су­пра­ць Украі­ны. Але пад­рых­тоўка да агр­эс­іі іш­ла знач­на ра­ней пры іг­на­ра­ван­ні па­гро­зы ўкраін­с­кай дзяр­жа­вай, і сён­ня та­кое ж іг­на­ра­ванне маем у Бе­ла­русі.

Бе­ла­рус­кая дзяр­жа­ва не за­ў­ва­жае, што:

1. Па ўсёй Бе­ла­русі ства­ра­ец­ца сет­ка па­ра­мілітар­ных клу­баў мо­лад­зі, гра­мад­скіх ар­гані­за­цый, якія не вы­зна­ю­ць бе­ла­ру­саў за асоб­ную на­цыю, па­гард­лі­ва ста­вяц­ца да мо­вы, гісто­рыі і куль­ту­ры Бе­ла­русі. Яны непрых­а­ва­на фі­нан­с­у­юц­ца «Рос­со­труд­ни­че­ством» як непа­ср­эд­на, так і праз некаторыя пра­васлаў­ныя прых­о­ды.

2. Усё час­цей на расій­скіх тэле­ка­на­лах і інт­эр­нэт-рэ­с­ур­сах з’яў­ля­юц­ца ўз­год­не­ныя з Крам­лём вы­па­ды су­пра­ць неза­леж­на­сці Бе­ла­русі. Кво­лыя зва­ро­ты на­шай дзяр­жа­вы да па­пу­ляры­за­цыі бе­ла­рус­кай куль­ту­ры аб­вяш­ча­юц­ца здра­дай так зва­на­му «рус­ско­му ми­ру», га­нь­бяц­ца дзе­ячы на­шай гісто­рыі.

Яс­на, што Пу­ці­ну пад вы­ба­ры зноў мо­жа спатр­эбіц­ца «ма­лень­кая пе­ра­мож­ная вай­на» для чар­го­ва­га пад­няц­ця рэй­тын­гу. Бо раз­ва­ру­ша­ныя пол­чыш­чы гу­ра-пат­ры­ё­таў і шавіністаў тр­э­ба кар­мі­ць но­вы­мі тэ­ры­то­ры­я­мі. І Бе­ла­русь імі ўжо ад­кры­та раз­гля­да­ец­ца як лёг­кая здаб­ы­ча.

Бог даў нам сваю зям­лю. Даў ро­зум, раз­ва­гу і пра­ца­ві­тас­ць. Даў шанц жы­ць так, як мы лічым патр­эб­ным.

Мы павін­ны па­мя­та­ць, што гэты шанц – ён леп­шы за непас­та­ян­ныя «крохі з ім­пер­ска­га ста­ла» і веч­ную па­гро­зу ін­кар­па­ра­цыі.

Ме­навіта пра гэта паві­нен ду­ма­ць пар­ла­мент! Пра тое, як за­бяс­пе­чы­ць на­бы­тую неза­леж­на­сць. Толь­кі рэаль­ная, а не фа­сад­ная, дэ­мак­ра­тыя дас­ць нам ад­кры­тас­ць да све­ту і да­па­мо­жа вяр­нуц­ца ў цы­вілі­за­цыю, да якой на­ле­жалі літві­ны – на­шы прод­кі. Та­ды ніх­то не ска­жа, што мы – пры­д­а­так ці сфе­ра ўплы­ваў непрад­ка­заль­най ім­пе­рыі на ўс­ход­зе.

Дзя­кую за ўва­гу і ва­шу пад­т­рым­ку!

Жы­ве Бе­ла­русь!

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.