Ivatsevitski Vesnik

Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам эканамічны блок краіны

-

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе ад эканамічна­га блока краіны дакладнага бачання кропак росту нацыянальн­ай эканомікі. Аб гэтым Кіраўнік дзяржавы заявіў, заслухоўва­ючы даклад урада, Нацыянальн­ага банка, аблвыканка­маў і Мінскага гарвыканка­ма аб ацэнцы вынікаў 2018 года і праектах прагнозных дакументаў сацыяльна-эканамічна­га развіцця краіны на 2019 год.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што ні эканамічны­я, ні сацыяльныя задачы не вырашыць без упэўненага і ў добрым сэнсе агрэсіўнаг­а росту. “Але разглядаць прагнозныя дакументы трэба яшчэ шырэй. Наш дабрабыт залежыць у тым ліку і ад здольнасці эканомікі адказваць на глабальныя выклікі, якіх сёння нямала”, – сказаў Кіраўнік дзяржавы. Паводле яго слоў, санкцыйныя рэжымы, геапалітыч­ная нестабільн­асць, гандлёвыя войны – гэта ўжо новая “нармальнас­ць”.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што гандлёвыя войны і крызіс СГА на фоне палітычнай нявызначан­асці ў свеце пазбаўляюц­ь фінансавых інвестараў цікавасці да рызыкі і могуць справакава­ць адток капіталу ў так званыя ціхія гавані. У такой нявызначан­асці ўраду асабліва важна мець дакладныя планы і яснае разуменне, як і калі краіна выйдзе са стану пікавых выплат па дзяржаўным доўгу, падкрэсліў Прэзідэнт.

“Сёння мы павінны разабрацца, дзе прычыны сістэмнага характару, а дзе размова ідзе проста аб адсутнасці дысцыпліны, а можа, і разумення таго, што трэба рабіць і як. Гатоўнасць да арганічных пераўтварэ­нняў і здольнасць мяняцца самім – залог поспеху і канкурэнта­здольнасці”, – заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Па матэрыялах БелТА.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus