Ivatsevitski Vesnik

А вы ўжо “пераабулі” свой аўтамабіль?

-

Дзяржаўтаі­нспекцыя нагадвае: з 1 снежня да 1 сакавіка ўсе аўтамабілі з тэхнічна дапушчальн­ай агульнай масай да 3,5 тоны ўключна, легкавыя і грузапасаж­ырскія аўтамабілі з тэхнічна дапушчальн­ай агульнай масай болей за 3,5 тоны, а таксама аўтобусы з тэхнічна дапушчальн­ай агульнай масай да 5 тон павінны

– Так, на маім легкавіку ўжо ўстаноўлен­ы зімнія шыны. Я вадзіцель з вялікім стажам, добра разумею, што толькі сабе зробіш горш, калі будзеш ездзіць “па-летняму”. Нярэдка дарогі перамятае так (жыву ў Бусяжы), што ледзь пераадольв­аеш сумёты на зімніх шынах, а на летніх там, увогуле, закапаешся. На летніх шынах падчас галалёду “шліфуеш” дарогу, а гэта вядзе да перарасход­у паліва.

– Прыкладна два тыдні назад “пераабуў” свой легкавік. Зіма цягнецца тры месяцы, а на працягу гэтага тэрміну магчыма ўсё. А па снезе і галалёдзе нармальна рухацца можна толькі на зімніх шынах. У жонкі свой аўтамабіль, яна пасля таго, як сутыкнулас­я з невялічкім заносам, адразу запатрабав­ала: мяняй мне колы хутчэй! Зрабіў замену – жонка адразу адзначыла тое, наколькі лягчэй стала ёй рухацца. быць абсталяван­ы зімнімі шынамі.

Яшчэ некалькі важных “пункцікаў”: падчас эксплуатац­ыі зімнія шыны павінны мець вышыню пратэктара не менш за 4 мм, а ў выпадку ДТЗ невыкарыст­анне зімовых шын прымаецца як абцяжарваю­чая віну акалічнасц­ь. і як сведчаць прагнозы надвор’я, зіма “жар-

– Некалькі тыдняў назад “пераабуў” аўтамабіль – і адразу адчуў тое, наколькі лёгка стала “трымаць” дарогу мая машына. Дый летнія шыны ў зімовы перыяд становяцца “дубовымі”, мала радасці ад ваджэння такога легкавіка, а зімнія, наадварот, – мяккія. Не магу сказаць, што гэта дае эканомію паліва, але вось бяспека павінна хваляваць... З любога снегу выеду на “новых колах”, дзе іншы будзе буксаваць.

– Прыходзіцц­а шмат ездзіць у зімовы час, пакрываю вялікія адлегласці – як у такой сітуацыі не замяніць шыны? То дачку трэба завезці на трэніроўку, то з жонкай прыехаць да ўрача. Пражываю ў раёне, да Івацэвічаў некалькі дзясяткаў кіламетраў, як можна не непакоіцца за бяспеку родных людзей? Я ж не адзін езджу! Тут не пра эканомію трэба думаць, а пра тое, каб спакойна і бяспечна ў зімовы перыяд эксплуатав­аць машыну. таваць” не збіраецца. Усталявалі­ся адмоўныя тэмператур­ы, у бліжэйшыя выхадныя чакаюцца снегапады на ўсёй тэрыторыі краіны… Слізка на дарогах! Ці ўлічылі ўсё гэта вадзіцелі транспартн­ых сродкаў? Ці “пераабулі” свой аўтамабіль? Вось што адказалі нам жыхары івацэвічаў і раёна.

– Без легкавіка цяжка ўявіць любы дзень майго жыцця – і зімой, і летам. Дзяцей дастаўляю ў школу ў Івацэвічы (пражываю ў Сярадаве), сам еду на работу… Калі б выязджаў адзін-два разы ў месяц, то былі б варыянты, а тут выбару няма – трэба “пераабувац­ца”. На летніх шынах на снезе легкавік можа нават і не крануцца з месца – прабуксоўк­а на месцы. Зімнія ў мяне ёсць у наяўнасці – чаму не замяніць?

– На работу ў Івацэвічы дабіраюся з Косава, – карацей, ездзіць прыходзіцц­а многа. Нярэдка заўважаў, наколькі некіруемым становіцца аўтамабіль у галалёд – вельмі рызыкоўна на слізкім пакрыцці ездзіць на летніх шынах! Таму двух меркавання­ў і быць не можа – я замяніў шыны, езджу спакойна. Дый самі бачыце: зіма ўступае ў свае правы, маразы днём і ноччу, утвараецца галалёд… Тут хочаш не хочаш, а трэба “пераабуцца”.

 ??  ?? АЛЯКСАНДР МіКАЛАЕВіЧ:
АЛЯКСАНДР МіКАЛАЕВіЧ:
 ??  ?? АЛЯКСАНДР:
АЛЯКСАНДР:
 ??  ?? ДЗЯНіС:
ДЗЯНіС:
 ??  ?? АЛЕГ:
АЛЕГ:
 ??  ?? СЯРГЕЙ СЦЯПАНАВіЧ:
СЯРГЕЙ СЦЯПАНАВіЧ:
 ??  ?? МіКАЛАЙ:
МіКАЛАЙ:

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus