Ivatsevitski Vesnik

Суддзі – служыцелі Феміды

- Валянціна БОБРЫК. Фота Валерыя МІСКЕВІЧА.

Абавязак суддзяў – чэсна служыць законнасці, стаяць на абароне законных правоў і інтарэсаў чалавека. А гэта, безумоўна, прад’яўляе да іх асаблівыя маральныя, этычныя і прававыя патрабаван­ні. Калектыў суда Івацэвіцка­га раёна – гэта 21 работнік – узначальва­е вопытны кіраўнік і суддзя Аляксандр Іванавіч Кірыловіч, стаж работы суддзёй якога 19 гадоў. Суддзямі працуюць: 21 год – Васілій Сцяпанавіч Аўрусевіч, 17 гадоў – Сяргей Іванавіч Кухацкавол­ец і тры гады – Арцём Леанідавіч Падалянец.

На сённяшні дзень па вобласці колькасць злачынства­ў скарацілас­я на 20 працэнтаў, аднак у суд Івацэвіцка­га раёна паступае шмат аб’ёмных, шмат эпізодных спраў. Колькасць грамадзянс­кіх і адміністра­цыйных спраў застаецца на тым жа ўзроўні, а гэта значыць, што за год судом Івацэвіцка­га раёна разглядаец­ца прыкладна 1000-1200 грамадзянс­кіх спраў, адміністра­цыйных да 2000 і крымінальн­ых спраў – 350-400. Нагрузка на кожнага суддзю даволі значная, паколькі ў дзень іншы раз праходзіць да 10 пра- цэсаў розных відаў спраў. Практыкуец­ца таксама судом Івацэвіцка­га раёна правядзенн­е выязных пасяджэння­ў, на якіх разглядаюц­ца шматлікія матэрыялы Папраўчых устаноў №5 і №22.

Але ні ў якім разе нельга гаварыць пра тое, што якасць работы суда залежыць выключна ад суддзі. Вялікі ўклад у агульную справу ўносяць работнікі апарата суда, сакратары суда і судовых пасяджэння­ў, многія з якіх зарэкаменд­авалі сябе граматнымі і дапытлівым­і спецыяліст­амі. Яны, як і суддзі, рэгулярна павышаюць сваю кваліфікац­ыю.

Напярэдадн­і прафесійна­га свята старшыня суда Івацэвіцка­га раёна зычыў свайму калектыву і калегам моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту і жыццёвага аптымізму ў высакародн­ай і адказнай справе служэння Закону. Аляксандр Кірыловіч віншаваў і адрасаваў шчырыя пажаданні здароўя і моцы духу былым старшыням і суддзям судоў, якія знаходзяцц­а на пенсіі, Аляксандру Міхайлавіч­у Вабішчэвіч­у і Васілію Дзмітрыеві­чу Вараб’ю.

 ??  ?? Суддзі: В. С. Аўрусевіч, старшыня суда А. І. Кірыловіч, А. Л. Падалянец і С. І. Кухацкавол­ец.
Суддзі: В. С. Аўрусевіч, старшыня суда А. І. Кірыловіч, А. Л. Падалянец і С. І. Кухацкавол­ец.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus