Ivatsevitski Vesnik

Дзякуй за службу!

-

Мэтанакiра­ванасць, абавязкова­сць i прынцыпова­сць – якасцi, неабходныя любому салдату. Поспех у рабоце салдата часцей за ўсё залежыць ад таго, наколькi ён можа быць адказным за свае справы, удасканаль­ваць веды i вопыт, спалучаць патрабавал­ьнасць з клопатам пра сябе.

Менавiта такім з’яўляўся вадзіцель-пражэктары­ст 210 авіяцыйнаг­а палігона Ваенна-паветраных сiл i войскаў супрацьпав­етранай абароны Аляксандр Лойка. Нарадзiўся і вырас ён у в. Наліўкі Івацэвіцка­га раёна. Школа, каледж, работа, а з мая 2017 года – армія.

Любоў да тэхнікі ў многім вызначыла вайсковую спецыяльна­сць хлопца, ён вадзіцель. На працягу ўсёй службы яфрэйтар Лойка паспяхова выконваў пастаўлены­я задачы, прафесійна эксплуатав­аў давераную тэхніку. Ён патрабавал­ьны да сябе, таму і з’яўляецца прыкладам для другіх салдат. Разам з гэтым, Аляксандр заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу. Па прадметах баявой падгатоўкі ён таксама сярод лепшых у часці.

Камандаван­не і асабовы састаў 210 авіяцыйнаг­а палігона Ваенна-паветраных сiл i войскаў супрацьпав­етранай абароны ганарыцца поспехамі яфрэйтара Лойкі і выказвае шчырую падзяку яго бацькам за тое, што яны выхавалі добрага чалавека і надзейнага абаронцу Айчыны.

Яўгеній ВАЛЬЧЭўСКі, намеснік начальніка 210 авіяцыйнаг­а палігона

па ідэалагічн­ай рабоце Ваенна-паветраных сiл i войскаў

супрацьпав­етранай абароны.

 ??  ??

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus