Вяр­ну­ць доўг з да­па­мо­гай… піста­ле­та

Ivatsevitski Vesnik - - Розгалас -

Гэтая гісто­рыя ад­бы­ла­ся на­пры­кан­цы лі­пе­ня ады­ход­зя­ча­га го­да ў Іва­ц­э­ві­чах. Л. за­ві­на­ва­ціў­ся С. – 60 руб­лёў па­зы­чыў і не ад­да­ваў. У 4 гад­зі­ны рані­цы 23-га­до­вы С., жы­хар рай­ц­эн­тра, пры­ехаў у лег­ка­вым аўта­ма­білі да до­ма Л., так­са­ма жы­ха­ра Іва­ц­э­ві­чаў, вы­клікаў апош­ня­га да ся­бе.

Л. вый­шаў, яны селі ў ма­шы­ну. Зна­ход­зячы­ся ў са­лоне аўта­ма­шы­ны, С. пад­час ру­ху транс­парт­на­га срод­ку, стаў па­гра­жа­ць Л. пры­мя­нен­нем фізіч­най рас­пра­вы і за­бой­ствам. Пры гэтым ён з мэтай за­па­ло­хван­ня Л. пры­ставіў да га­ла­вы яго га­за­ба­лон­ны пнеў­ма­тыч­ны піста­лет, які па знеш­нім прык­ме­там па­доб­ны на ба­явы аг­няст­р­эль­ны піста­лет Ма­ка­ра­ва. Па­цяр­пе­ла­му аб гэтым ні­чо­га не бы­ло вя­до­ма, у яго бы­лі ўсе пад­ста­вы непа­коіц­ца за сваё жыц­цё. Пас­ля С. над­зеў на рукі Л. ме­таліч­ныя на­руч­нікі, ад­вёз у ляс­ны масіў, дзе з мэтай пры­му­ш­эн­ня да вяр­тан­ня доў­гу, пра­цяг­нуў свае про­ці­праў­ныя дзе­ян­ні.

Бы­ла ўз­буд­жа­на кры­мі­наль­ная спра­ва.

У ход­зе су­до­ва­га па­сяд­ж­эн­ня аб­ві­на­ва­ча­ны С. поў­на­сцю прызнаў сваю ві­ну ў зд­зяйс­нен­ні дад­зе­на­га зла­чын­ства, а суд даў пра­ва­вую ац­эн­ку яго дзе­ян­ням. Пра­аналі­за­ваў­шы па­ка­зан­ні па­цяр­пе­ла­га, свед­каў, вы­вучы­ў­шы мат­э­ры­я­лы дад­зе­най спра­вы, суд пас­та­навіў прызна­ць С. ві­на­ва­тым у пры­му­ш­эн­ні да вы­пла­ты доў­гу пад па­гро­зай пры­мя­нен­ня на­сіл­ля пры ад­сут­на­сці прык­мет вы­ма­ган­ня – у зд­зяйс­нен­ні зла­чын­ства, пра­ду­г­ле­джа­на­га ч. 1 арт. 384 Кры­мі­наль­на­га код­эк­са Рэс­пуб­лікі Бе­ла­русь. На пад­ста­ве санк­цыі дад­зе­на­га ар­ты­ку­ла С. на­зна­ча­на па­ка­ранне ў вы­гляд­зе штра­фу ў па­ме­ры 35 ба­за­вых велічынь, што скла­дае 857 руб­лёў 50 ка­пе­ек.

Суд так­са­ма пас­та­навіў кан­фіс­ка­ва­ць рэ­ча­выя до­ка­зы – га­за­ба­лон­ны пнеў­ма­тыч­ны піста­лет і на­руч­нікі, якія зна­ход­зілі­ся ва ўласна­сці аб­ві­на­ва­ча­на­га.

Яў­ген БУЛАТЫ, стар­шы па­моч­нік

пра­ку­ро­ра Іва­ц­э­віц­ка­га ра­ё­на.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.