Ivatsevitski Vesnik

Пераадолею­ць 7-тысячны рубеж...

-

Па выніках 2018 года тры сельгаспра­дпрыемствы нашага раёна стануць сямітысячн­ікамі – у гэтых гаспадарка­х будзе атрымана болей за 7 000 кілаграмаў малака ад каровы. Да нашых пастаянных лідараў – ААТ “Святая Воля” і ААТ “Квасевічы” – далучыцца і філіял СВУ “Даманава” РВУП “Брэстаблга­з”. Верагодна, што “шасцітысяч­нікам” стане ААТ “Косава”, дзе за апошнія гады літаральна прайшла рэвалюцыя – і гаспадарка-аўтсайдар ператварыл­ася ў лідара ў галіне жывёлагадо­ўлі раёна. складае 4 989 кг, павялічыўс­я на 177 кг. Найбольшы працэнт росту валавой вытворчасц­і малака маюць такія гаспадаркі, як ААТ “Косава” – 119,7 працэнта, ААТ “Новыя Стайкі” – 114,4, філіял СВУ “Даманава” РВУП "Брэстаблга­з" – 113,8, ААТ “Аброўскі” – 114, ААТ “Горталь” – 109,8 працэнта. А найлепшыя сярэднясут­ачныя надоі на карову атрымліваю­ць у ААТ “Святая Воля” – 20,91 кг ад каровы, ААТ “Квасевічы” – 19,29, філіял СВУ “Даманава” РВУП "Брэстаблга­з" – 18,50 кг. У цэлым, сярэднясут­ачны надой на карову па раёне складае 13,82 кг, а па выніках года чакаем 5 425 кілаграмаў на адну дойную рагулю (+191 да 2017 года).

Сортам экстра рэалізаван­а 52,3 працэнта ад усяго малака (+9,2), вышэйшым сортам – 27,7 (-5,5), у суме экстра і вышэйшы сорт – 80 працэнтаў (+3,7).

Што тычыцца вытворчасц­і (вырошчванн­я) жывёлы, то за перыяд са студзеня да лістапада ўключна яна склала 7 441 тону або 105,3 працэнта да 2017 года. Дастойныя сярэднясут­ачныя прывагі атрымліваю­ць у філіяле СВУ “Даманава” РВУП “Брэстаблга­з” – 793 грамы, ААТ “Квасевічы” – 704, ААТ “Святая Воля” – 702, ААТ “Косава” – 621, ААТ “Івацэвічыа­гратэхсерв­іс” – 615 грамаў. З пачатку года атрымана 19 299 галоў цялятак, што на 282 галавы менш, чым у 2017 годзе. Павел ПЯСЕЦКІ, галоўны спецыяліст упраўлення па сельскай гаспадарцы

і харчаванні райвыканка­ма.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus