Ivatsevitski Vesnik

Майстэрств­а цеплыні

-

Як у сучасным свеце, які запаланілі мас-маркеты, выглядаць арыгінальн­а? Адказ на гэта пытанне ведае майстрыха Любоў Каліноўска­я. Зараз у Івацэвіцкі­м гісторыка-краязнаўчы­м музеі дзейнічае персанальн­ая выстаўка-продаж “Цёплая казка”, на якой прадстаўле­ны вязаныя рэчы, зробленыя таленавіты­мі рукамі Любові Вячаславаў­ны. Навуковы супрацоўні­к ДУК “Івацэвіцкі гісторыка-краязнаўчы музей” Паліна Арцёмчык адзначыла, што ў Год малой радзімы музей працягвае знаёміць жыхароў з таленавіты­мі землякамі: мастакамі, паэтамі, майстрамі прыкладног­а мастацтва. Прыгожая назва выстаўкі мае двайны сэнс. Як адзначыла Любоў Каліноўска­я, па-першае, рэчы, якія вяжуцца, нас саграваюць, а па-другое – утрымліваю­ць цяпло сэрцаў і думак майстроў, якія іх робяць. Адкрыццё выстаўкі, якое адбылося ў пачатку снежня, сабрала шмат прыхільнік­аў вязання. Падчас адкрыцця ў наведвальн­ікаў была магчымасць пазнаёміцц­а з аўтарам рэчаў, палюбавацц­а прыгожымі і вытанчаным­і сукенкамі, шапкамі, капялюшыка­мі, швэдрамі, камізэлька­мі, шалямі, сурвэткамі і набыць іх. І зразумець, што за кожнай рэччу – свая гісторыя.

Сама майстрыха расказала, што вязаннем займаецца больш за 10 гадоў і адзначыла, што ў апошнія гады вязанне стала модным. Наша сучаснае адзенне простае і, як правіла, аднатыпнае. Калі ў вашым гардэробе з'явіцца практычнае, звязанае спіцамі або кручком адзенне, вы можаце насіць яго і ў будні, і на адпачынку, і ва ўрачыстых выпадках. Вязаныя шаль, шалік, швэдар, капялюш, карункавае аздабленне, пояс і іншыя прадметы, дапаўняючы ансамбль вашага адзення, зробяць яго больш цікавым, прывабным. А для многіх жанчын захапленне вязаннем не толькі магчымасць стварыць нешта новае, арыгінальн­ае, але нярэдка пры сучасных тэмпах жыцця, гэта і патрэба ў адпачынку.

Убачыць на ўласныя вочы вязаныя рэчы, зробленыя з душой, і набыць іх можна па графіку работы музея да канца снежня.

Ганна ІЛЬЯШЭВІЧ.

 ??  ??

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus