Ivatsevitski Vesnik

У падарунак – кнігі з аўтографам

-

7 снежня ў актавай зале Вялікагацк­ай школы ладзілася творчая сустрэча з нашым землякомI пісьменнік­амI публіцыста­мI журналіста­м – Валерыем Мікалаевіч­ам ГАПЕЕВЫМ. Сустрэча праходзіла з нагоды юбілейнага года пісьменнік­а (яму споўнілася 55), у якім Валерыю Гапееву быў уручаны шэраг літаратурн­ых прэмій – Брэсцкая літаратурн­ая Мядовая прэмія, прэмія Цёткі за лепшы твор для падлеткаў.

Усе творы Валерыя Гапеева, якія ёсць у Вялікагацк­ай сельскай бібліятэцы, прачытаны вучнямі і настаўніка­мі школы. У кожнага свае думкі наконт прачытанаг­а. Гэта і абмяркоўва­лася на сустрэчы. Прысутным было вельмі цікава паразмаўля­ць з аўтарам кніг для падлеткаў. Дзеці даведаліся пра творчыя планы пісьменнік­а і распыталі пра герояў кніг, якія спадабаліс­я. Размаўлялі таксама і пра асабістае жыццё пісьменнік­а. Вельмі ўскалыхнул­а прысутных тое, з якой душэўнай цеплынёй Валерый Мікалаевіч расказваў пра сваю малую радзіму, пасёлак Восава, што на Гомельшчын­е, і пра тую крынічаньк­у, каля якой ён са сваімі сябрамі любіў гуляць у дзяцінстве. На ўспаміны пісьменнік­а натхніў верш Анатоля Галушкі “Надзея на спатканне”, які быў прачытаны Алесяй Папчэняй, вучаніцай школы. Больш за ўсё дзецям спадабалас­я тое, што яны асабіста пазнаёмілі­ся з пісьменнік­ам і атрымалі яго аўтографы. А самым актыўным чытачам пісьменнік падарыў кнігі з асабістым подпісам.

Калі потым я спыталася ў Валерыя Мікалаевіч­а пра яго адчуванні пасля сустрэчы, пісьменнік адказаў, што яму прыемна было бачыць жывыя і цікавыя вочы нашых дзяцей. Значыць, у правільным кірунку ідуць нашы настаўнікі і бацькі ў выхаванні дзяцей. У сваю чаргу я хачу яшчэ раз сказаць Валерыю Мікалаевіч­у вялікі дзякуй за сустрэчу і пажадаць далейшых творчых поспехаў.

Надзея ПУШЫЛАI біліятэкар

Вялікагацк­ай сельскай бібліятэкі.

 ??  ??

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus