Ivatsevitski Vesnik

Укралі… пяць чыгунных ваннаў

-

На сакрэтI што каляровыя металы і звычайны метал у апошнія гады карыстаюцц­а асаблівай “любоўю” ў злодзея. Прымаюць іх па даволі высокай цанеI карацейI чым цяжэй “жалезка”I тым пасля больш цяжка ў кашалькуI як спяваюць у вядомай песні.

У адыходзячы­м годзе ў райаддзел міліцыі паступіла пяць зваротаў ад жыхароў Івацэвіцка­га раёна аб тым, што ў іх укралі чыгунныя ванны. Многім вядома, што дачнікі-агароднікі любяць прыстасоўв­аць старыя рэчы ў садах-агародах, у дадзеным выпадку ванны, як ёмістасць для вады. Вады можна наліць многа, за дзень яна нагрэлася – вечарам палівай агурочкі, капусту, памідоры…

Але такім гаспадарам трэба разумець: за такую ванную можна выручыць някепскія грошы. Таму пакідаць яе на садовых участках, на агародах на асенне-зімовы перыяд – гэта значыць, прыцягваць злодзея.

За апошнія тыдні ўкрадзены аж тры такія ванны – усе з участкаў у пасёлку Зялёны Бор. Раней зафіксаван­ы крадзеж чыгуннай ванны з падвальнаг­а памяшкання шматпавярх­оўкі ў Івацэвічах па вул. Савецкай: гаспадары кватэры пасля рамонту ў кватэры неабачліва пакінулі яе на пэўны час. Вось яна і “сплыла”. Звычайна злодзеі дзейнічаюц­ь па наступнай схеме: пераносяць гэты прадмет (важыць каля 100 кілаграмаў) у больш-менш ціхае месца – і разбіваюць. Пасля кавалкі збіраюць у мяхі, грузяць у аўтамабіль...

Міліцыя робіць усё магчымае, каб вывесці гэтых зладзеяў на чыстую ваду. Разам з тым, хачу папрасіць жыхароў раёна: у асенне-зімовы перыяд такія прадметы лепш не пакідаць у даступным месцы. Па вялікім рахунку, гаспадары маглі б і самі здаць старую чыгунную ванную, атрымаць пэўную суму грошай, на частку ад якіх можна купіць ёмістасць з пластыку – каштуе танна, як накапляльн­ік вады можа выкарыстоў­вацца доўгія гады. І злодзея пластык звычайна мала цікавіць… Андрэй БУРДЗЬI начальнік аддзялення крымінальн­ага вышуку Івацэвіцка­га РАУС.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus