Ivatsevitski Vesnik

Пад’ехаць да рынку і магазіна “MartInn” – на рэйсавым аўтобусе

-

Асобныя звароты нашых грамадзян і ў рэдакцыю “ІВ”I і падчас ?прамых тэлефонных ліній”I якія праводзілі­ся прадстаўні­камі органаў улады і непасрэдна самім дырэктарам філіяла ААТ “Брэстаўтат­ранс” “Аўтамабіль­ны парк №14 г. Івацэвічы” Лявонціем ЗайкамI тычыліся важнага для многіх пытання: чаму б гарадскі аўтобус №6 не пусціць па такому маршрутуI каб быў заезд да гарадскога рынка і далей – да магазіна “MartInn”?

Пытанне гэта вывучалася не раз дасканала, але пры ўсім жаданні змяніць маршрут гарадскога аўтобуса ў такім накірунку не выходзіла магчымым. І прычына тут у чыгуначным пераездзе. Немінуча графік руху аўтобуса зрываўся б, і гэта б спараджала яшчэ большыя скаргі.

Тым не менш, пытанне не было адкладзена ў шуфляду. Урэшце адно з рашэнняў сёння наш аўтапарк прапануе жыхарам райцэнтра і ягоным гасцям – ад вакзала можна пад’ехаць на рынак і далей да магазіна “MartInn” звычайнымі рэйсавымі аўтобусамі, якія ідуць у напрамку Пінска і назад. Яшчэ гарадскія маршруты №1 і №3. Канешне, гэта не пастаянны рух праз кожную гадзіну, але, тым не менш, добрае выйсце, тым больш, зазвычай такія паходы мы заранёў плануем.

У кожны дзень тыдня ад аўтастанцы­і ў бок Пінска адпраўляец­ца ад 6 да 10 маршрутаў, якія кіруюць у вёскі нашага раёна. Цяпер яны будуць рабіць два прыпынкі ў Івацэвічах, як ад’едуць ад аўтастанцы­і.

Кошт праезду – 6M капеек.

Першы прыпынак – гарадскі рынак. Другі – насупраць адміністра­цыйнага будынку прадпрыемс­тва мелірыяцый­ных сістэм (завецца прыпынак па-старому МУААС). Ад гэтага прыпынку зусім побач той самы сеткавы магазін “MartInn”. Аўтобусы будуць спыняцца як у напрамку ад аўтастанцы­і з горада ў вёску, так і ў зваротным шляху. Такім чынам, можна пад’ехаць і ў магазін, і ад магазіна ў горад. Што яшчэ вельмі істотна для вяскоўцаў, можна ехаць у вёску непасрэдна ад гэтых прыпынкаў, не трэба вяртацца назад да аўтастанцы­і.

Справа ў табліцах – час адпраўленн­я аўтобусаў ад аўтастанцы­і, час знаходжанн­я на прыпынках. Такая ж інфармацыя ў хуткім часе з'явіцца і на саміх прыпынках.

Філіял ААТ “Брэстаўтат­ранс” “Аўтамабіль­ны парк №14 г. Івацэвічы”.

 ??  ??

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus