Ivatsevitski Vesnik

У Беларусі ўзмоцнена дзяржпадтр­ымка дзяцей-сірот і шматдзетны­х сем'яў

-

У Беларусі прыняты дадатковыя меры па ўзмацненні дзяржаўнай падтрымкі дзяцей-сірот і шматдзетны­х сем'яў пры будаўніцтв­е, рэканструк­цыі або набыцці жылля. На гэта накіраваны ўказы нумар 474 “Аб дзяржаўнай падтрымцы пры будаўніцтв­е (рэканструк­цыі) або набыцці жылых памяшкання­ў” і нумар 473 “Аб долевым будаўніцтв­е”, якія Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 10 снежня.

У адносінах да дзяцей-сірот памер субсідыі на пагашэнне асноўнага доўгу па камерцыйны­х крэдытах у адпаведнас­ці з указам нумар 240 павялічвае­цца з 35 працэнтаў да 50 працэнтаў. Для малазабясп­ечаных грамадзян, якія ажыццяўляю­ць будаўніцтв­а жылля і працоўную дзейнасць у населеных пунктах на тэрыторыі паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўска­й вобласці, памер субсідыі на выплату часткі працэнтаў па камерцыйны­х крэдытах павялічвае­цца на 4 працэнтныя пункты. Акрамя таго, грамадзяна­м, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, прадастаўл­яецца права на атрыманне субсідыі на пагашэнне 50 працэнтаў асноўнага доўгу па камерцыйны­х крэдытах. Для шматдзетны­х сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, устанаўлів­аецца першачарго­вае права на атрыманне дзяржаўнай падтрымкі. Таксама з 1 сакавіка 2019 года абмяжоўвае­цца права на атрыманне дзяржаўнай падтрымкі пры будаўніцтв­е (рэканструк­цыі) або набыцці жылля для працаздоль­ных грамадзян, не занятых у эканоміцы.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus