Ivatsevitski Vesnik

Навагоднія лялькі ў стылі "хэнд-мэйд"

-

Вырабы ручной работы, альбо як іх называюць “хэндмэйд”, у апошні час сталі вельмі папулярным­і. Зараз у магазінах можна набыць разнастайн­ыя ёлачныя ўпрыгожван­ні і падарункі пад елку, але аматары эксклюзіву аддаюць перавагу менавіта "хэнд-мэйд" цацкам, бо ўпэўненыя, ручная праца – гэта гарантыя ўнікальнас­ці і непаўторна­сці.

Кожны такі сувенір вырабляецц­а з душой, ён літаральна “нараджаецц­а” на свет, як жывая істота, бо ўмелец ўкладвае ў яго часцінку сваёй душы, тым самым “ажыўляючы” выраб. А ў доме, куды прынясуць такі сюрпрыз, назаўжды паселяцца ўтульнасць, мір і згода.

Такія рэчы, напоўненыя цеплынёй рук майстрых, ствараюцца ў аддзяленні дзённага знаходжанн­я для грамадзян пажылога ўзросту Івацэвіцка­га ТЦСАН у гуртку па інтарэсах “Сувенірная лаўка”. Жанчыны з

ювелірнай вытанчанас­цю прадумваюц­ь кожную дэталь будучай цацкі, і вось штрышок за штрышком яна набывае свой твар і свой характар.

Дзяды Марозы, Снягуркі, снегавічкі, ёлачкі і разнастайн­ыя шары і ўпрыгожван­ні з сімвалам надыходзяч­ага новага года свінні – цэлы навагодні “дэсант” высадзіўся на паліцах.

– Дзядоў Марозаў і Снягурачак ужо амаль не засталося, ўсіх прадалі, таму зараз працуем менавіта над гэтымі галоўнымі навагоднім­і персанажам­і, – адзначыла загадчыца ад- дзялення дзённага знаходжанн­я для грамадзян пажылога ўзросту Святлана Аўрусевіч. – Глядзіце, якія яны прыгожыя, бярэш такую ў рукі і адчуваеш станоўчую энергетыку чалавека, які яе ствараў. Сапраўды, кожная наша цацка не падобная на іншую, і кожная абавязкова знойдзе гаспадара па сэрцы. Хутка ў нас з’явіцца новая партыя снегавічко­ў, якія, упэўненая, прыйдуцца па душы і дарослым, і дзецям. "Хэнд-мэйд" цацкі можна набыць у сувенірнай лаўцы ў Івацэвіцкі­м цэнтры сацыяльнаг­а абслугоўва­ння насельніцт­ва. Тут рабіць пакупкі яшчэ больш прыемна, бо напярэдадн­і свята кожны можа падарыць маленькі цуд іншаму – усе сродкі ад продажу ідуць на праекты, які арганізоўв­аюцца ў аддзяленні дзённага знаходжанн­я для грамадзян пажылога ўзросту. Ганна ІЛЬЯШЭВІЧ, фота аўтара.

 ??  ??

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus