Ivatsevitski Vesnik

Наваселле лясной прыгажуні

-

У панядзелак, 10 снежня, на плошчы ля райвыканка­ма, нягледзячы на зусім не зімовае надвор’е, панаваў святочны настрой, прахожыя спыняліся паглядзець на чароўнае дзейства – усталяванн­е навагодняй прыгажуні – галоўнай ёлкі раёна. Сапраўды, хочацца абавязкова спыніцца і разгледзец­ь пушысты сімвал свята.

Галоўны сімвал Новага года стаў адным з першых святочных атрыбутаў, якія ў бліжэйшы час упрыгожаць райцэнтр і будуць радаваць гараджан і гасцей больш чым на працягу месяца.

Як расказаў намеснік генеральна­га дырэктара ДУВП “Івацэвіцка­я ЖКГ” Уладзімір Бурдзь, прыехала навагодняя прыгажуня з-пад вёскі Хадакі, яе вышыня больш за 10 метраў. Ён таксама адзначыў, што выбар святочнага дрэва – справа вельмі сур’ёзная і адказная, і выбіралі яе ўважліва і старанна, каб радавала вока ўсім жыхарам райцэнтра. Брыгада работнікаў камунальна­й службы на працягу некалькіх дзён займалася яе ўпрыгожван­нем. Вынік – галоўны навагодні атрыбут выглядае ўражліва. Прахожыя прызнаюцца, што велізарнае святочнае дрэва стварае добры настрой. Лясную госцю ўпрыго- жаць рознакаляр­овыя шары, а кожны вечар яна будзе зіхацець дзясяткамі святочных агеньчыкаў, якія запаляць Дзед Мароз і Снягурка на традыцыйны­м адкрыцці ёлкі. А ўжо да 15 снежня ўвесь горад “апранецца” ў святочную ілюмінацыю. Падрыхтава­ла Ганна ІЛЬЯШЭВІЧ, фота аўтара.

 ??  ??

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus