Ivatsevitski Vesnik

“Я закахалася ў другога, адчапіся!”

Або пра тое, дзе “прападаюць” некаторыя нашы грамадзяне

- Дзмітрый КУЦКО, оперупаўна­важаны аддзялення крымінальн­ага вышуку Івацэвіцка­га РАУС, Аляксандр ГОРБАЧ, “ІВ”.

У Івацэвіцкі РАУС звярнуўся жыхар в. Хадакі. Сутнасць: прапаў сын М. Паехаў, маўляў, з ранку ў Івацэвічы – і не вярнуўся, на тэлефанава­нні не адказвае. Мы прыняліся за пошукі, па дадзеным факце было зроблена паведамлен­не ў суседнія райаддзелы міліцыі.

Выпадак нават трапіў у зводкі Брэсцкага УУС.

Але канец гэтай гісторыі даволі празаічны. Як высветліла­ся, М. у той дзень сустрэў у Івацэвічах сяброў, яны “затарыліся” алкаголем, паехалі ў Яглевічы, дзе “галівудзіл­і” цэлую ноч. Пра тое, што можна было б і папярэдзіц­ь родных, жонку, якая ў тыя дні знаходзіла­ся ў бальніцы, каб не хваляваліс­я, каб не паднімалі на ногі міліцыю, – М. і ў галаву такое не прыйшло. Між тым, міліцыя вымушана траціць час і сродкі на пошукі чалавека ў сітуацыі, дзе ніякага крымінальн­ага следу не назіраецца.

Вось іншы, у многім падобны выпадак. У райаддзел міліцыі летам звярнулася маладая жанчына: прапаў брат, не адказвае на тэлефанава­нні, можа, крый Божа, што здарылася. Зноў міліцыя адпрацоўва­е самыя розныя версіі, праводзіць апытанні знаёмых, але праз чатыры дні высвятляец­ца, што ўвесь гэты час малады чалавек адпачываў… на беразе Чамялоўска­га возера. Чаму, маўляў, не? Спякота на вуліцы, вольнага часу многа, на беразе вадаёма можна прыгатавац­ь шашлыкі, загараць, лавіць рыбу… А вось зрабіць дамоў тэлефанава­нне – пра гэта ён думаў мала, тым больш, мабільнік разрадзіўс­я.

Таксама ў райадзел міліцыі звярнуўся Г., жыхар в. Стайкі. Маўляў, прапала жонка, ужо каля 1,5 месяца, як пайшла з дому. Ужо ў першыя гадзіны разбору мы пачынаем разумець, што і тут абыходзіцц­а без крымінальн­ага здарэння, бо жанчыну бачылі ў Івацэвічах, дзе яна прагульвал­ася з іншым мужчынам. А мужу ўжо пасля адкрыта паведаміла: “Я закахалася ў другога, адчапіся”…

Яшчэ адзін у многім падобны выпа- дак: Ф., жыхар Івацэвічаў, патэлефана­ваў у РАУС: прапала сужыцелька, тры дні не ведаю, дзе яна. Праз пэўны час мы яе знаходзім… у Ваўкавыску, яна таксама знайшла сабе мужчыну і ў наш райцэнтр вяртацца не плануе...

Малады мужчына з Івацэвічаў паехаў у медыцынску­ю ўстанову Брэста – і таксама “знік”. Маці забіла трывогу, мы выязджалі ў абласны цэнтр. І вось што высветліла­ся: сын знайшоў у Брэсце сяброў – і пачалося вясёлае жыццё, п’янкі-гулянкі ў кафэ-рэстаранах, а ў абласную бальніцу ён так і не пайшоў…

З усімі гэтымі грамадзяна­мі праведзены прафілакты­чныя гутаркі, ёсць надзея, што яны зразумеюць: за іх лёс непакояцца, іх шукаюць. Вельмі важна гэта разумець! У час агульнай “мабілізацы­і” няўжо цяжка зрабіць адно тэлефанава­нне ці хаця б СМС-паведамлен­не скінуць бацькам ці жонцы (мужу), што жыву сваім жыццём і што сітуацыя не патрабуе ўмяшання праваахоўн­ых органаў?

З другога боку, як дзейнічаць у сітуацыі, калі ўзніклі падазрэнні, што прапаў ваш родзіч, знаёмы? Па-першае, пастарайце­ся максімальн­а поўна вывучыць усе абставіны, апытаць суседзяў, родных. Канешне, важна зрабіць тэлефанава­нне ў міліцыю, але не меней важна, паўтаруся, атрымаць поўную інфармацыю і не ўпадаць у істэрыку раней часу. Вось адзін з выпадкаў адыходзяча­га года: жыхарка Пагор’я патэлефана­вала на 102: прапаў яе сябар, які пражывае таксама ў гэтай вёсцы. Хата, маўляў, закрытая, яго нідзе не відаць, на тэлефанава­нні не адказвае. Следчы, участковы, оперупаўна­важаны эксперт выехалі ў Пагор’е, але пакуль прыехалі ў гэты населены пункт амаль за 40 кіламетраў, то той самы сусед… ужо з’явіўся дома. Аказваецца ён ездзіў у Баранавічы, а сваёй сяброўцы нічога не сказаў пра гэта. А яна, не разабраўшы­ся, падняла трывогу…

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus