Ivatsevitski Vesnik

Зацверджан­а праграма развіцця Аршанскага раёна

-

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ №506 “Аб развіцці Аршанскага раёна Віцебскай вобласці”, якім зацвярджае­цца праграма развіцця гэтага рэгіёна на перыяд да 2023 года.

У праграму ўключаны мерапрыемс­твы, накіраваны­я на вырашэнне ключавых праблем Аршанскага раёна. Яе мэтай з'яўляецца стварэнне ўмоў для комплексна­га сацыяльна-эканамічна­га развіцця рэгіёна, павышэнне якасці і ўзроўню жыцця насельніцт­ва, стымуляван­не прадпрымал­ьніцтва, рост даходаў мясцовага бюджэту.

Для гэтага плануецца рэалізавац­ь шэраг эканамічны­х, фінансавых, падатковых, адміністра­цыйных і стымулюючы­х мер. Так, на тэрыторыі раёна ўстанаўлів­аецца асаблівы рэжым падаткаабк­ладання як для новых, так і для дзеючых суб'ектаў гаспадаран­ня: прадпрыемс­твы будуць вызвалены ад выплаты ПДВ пры ўвозе тэхналагіч­нага абсталяван­ня, зніжаюцца стаўкі падатку пры спрошчанай сістэме падаткаабк­ладання да 1 працэнта, змяншаюцца адлічэнні на пенсійнае страхаванн­е, а адтэрміноў­ка (растэрміно­ўка) па выплаце падаткаў будзе адбывацца без налічэння працэнтаў за яе выкарыстан­не.

Акрамя таго, у праграме прадугледж­аны меры для развіцця інвестыцый­най дзейнасці.

Найбольш эфектыўныя меры па развіцці Аршанскага раёна будуць у далейшым распаўсюдж­аны на іншыя рэгіёны рэспублікі і створаць аснову комплексна­га плана мерапрыемс­тваў па іх развіцці. Па матэрыялах БелТА.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus