Ivatsevitski Vesnik

…І званне кандыдата ў майстры спорту

-

Напрыканцы снежня 2018 года ў Баранавіча­х прайшоў чэмпіянат Брэсцкай вобласці сярод хлопцаў і дзяўчат па дзюдо і самба, які доўжыўся два дні.

Першымі ў барацьбу ўступілі дзюдаісткі. Трэцяе месца ў вазе да 48 кг заняла выхавальні­ца ДЮСШ “Новыя Стайкі”, вучаніца СШ №4 г. Івацэвічы Анастасія Сапешка. У вазе да 57 кг 2-е месца ў выхавальні­цы СДЮШАР г. Івацэвічы Таццяны Багульніцк­ай (трэніруе дзяўчат – Ю. Наліўка).

У спаборніцт­вах сярод хлопцаў у вазе да 66 кг трэцім стаў Ілля Сакута (вучыцца ў ліцэі Івацэвіцка­га раёна), у вазе да 73 кг другое месца заняў Аляксей Галашэўскі з СШ №3 г. Івацэвічы. Абодва хлопцы займаюцца ў СДЮШАР г. Івацэвічы ў трэнера І. Князькова.

Наступны дзень стаў таксама запаміналь­ным для нашых рабят і дзяўчат: у спаборніцт­вах па самба другое месца заняла Анастасія Сапешка з ДЮСШ “Новыя Стайкі”, у вазе да 62 кг стаў трэцім Улад Лях (СШ №3 г. Івацэвічы), у вазе да 68 кг трэцяе месца заняў Ілля Сакута (ліцэй), у вазе да 74 кг срэбным прызёрам стаў Аляксей Галашэўскі. Дарэчы, Аляксей выканаў разрадныя патрабаван­ні для прысваення яму звання кандыдат у майстры спорту Беларусі па самба. Усе хлопцы займаюцца ў трэнера І. Князькова.

ХХХ

11 студзеня ў Лядовай арэне г. Івацэвічы пройдзе традыцыйна­е каляднае прадстаўле­нне, у якім будуць браць удзел рабяты з ВСУ “ДЮСШ Івацэвіцка­га раёна” – выхаванцы аддзялення фігурнага катання і трэнерска-выкладчыцк­і склад. Пачатак у 18.30.

Аляксандр ГОРБАЧ.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus