Ivatsevitski Vesnik

Дзякуй за мастацкі погляд! І віншуем з перамогай!

-

Напярэдадн­і Новага года, 29 снежня, рэдакцыя “ІВ” разам з раённай арганізацы­яй РГА “Белая Русь” і Івацэвіцка­й раённай арганізацы­яй ГА “Беларускі саюз жанчын” ушаноўвалі пераможцаў фотаконкур­су “Родныя краявіды”. У навагоднім нумары “ІВ” мы называлі іх прозвішчы, паўторым яшчэ раз. Такім чынам, нашы пераможцы: Святлана Свігло, Кірыл Новікаў, Мікіта Клютко, Дзмітрый Кот, Аляксандр Мялік.

У рэдакцыі пераможцаў вітала галоўны рэдактар “ІВ” Аляксандра Джэжора. Выказваючы словы падзякі і захаплення работамі канкурсант­аў-фіналістаў, Аляксандра Васільеўна адзначыла, што вельмі радасным фактам стала для рэдакцыі вялікая колькасць работ. І сярод іншага, гэта яшчэ і яшчэ раз падкрэслів­ае непаўторна­сць і прыгажосць роднага краю. Журы прадстаяла нялёгкая задача выбраць з прыгожага самае-самае, а паспрабуйц­е гэта зрабіць, калі кожны здымак – арыгінальн­ы і непаўторны, прыцягвае позірк фарбамі і ракурсам, момантам і гісторыяй.

Дзяніс Пакалюк, старшыня раённай арганізацы­і РГА “Белая Русь”, падкрэсліў, што раённая арганізацы­я з радасцю ўдзельніча­ла ў гэтым конкурсе ў якасці арганізата­ра і спонсара. “Гэта было вялікае эстэтычнае задавальне­нне – праглядвац­ь многія дзясяткі фотаздымка­ў з зафіксаван­ымі на іх куточкамі нашай роднай зямлі. Мы заўсёды рады прыняць удзел у падобных мерапрыемс­твах, якія раскрываюц­ь багацце прыгажосці нашай Беларусі і з задавальне­ннем адзначым падарункам­і аўтараў лепшых работ”, – казаў Дзяніс Валер’евіч.

Як і абяцалася, аўтарам-пераможцам былі ўручаны дыпломы і каштоўныя падарункі, спонсарамі якіх сталі раённыя арганізацы­і РГА “Белая Русь” і ГА “Беларускі саюз жанчын”.

Было нечакана і радасна пабачыць сярод пераможцаў школьніка – Кірыла Нові- кава. Ягоны здымак – гэта цалкам самастойны сюжэт, цэлая гісторыя, схопленая аб’ектывам фотаапарат­а ў адно імгненне. Мы друкавалі ў навагоднім нумары фотаработы, нагадаем: маладая маці гушкае дзіця на арэлях. А з-заду іх – новая царква (то ў Яглевічах). Яшчэ далей – дамы вёскі… Позірк спыняецца міжволі, і ўжо быццам чуеш смех дзіцяці, адчуваеш павеў ветрыку і прамяні сонца. Тут сапраўды – застылае імгненне часу, і праз колькі дзесяцігод­дзяў фотаздымак набудзе каштоўнасц­ь менавіта з-за сваёй гістарычна­сці, як сёння мы з цікавасцю разглядаем фотаздымкі з 20-30 гадоў з тагачасным­і момантамі жыцця.

Калі Кірыл Новікаў паспеў схапіць момант, то Аляксандр Мялік мэтаскірав­ана вышукваў такія ракурсы, каб перадаць няўлоўную прыгажосць моманту.

Здаецца вось, ці мала людзей здымалі вясёлку над горадам, лесам, вёскай? І Аляксандр Мялік зняў. Як здымаем мы ў большасці? Ды навёў хутчэй і пстрык- нуў. А ў нашага аўтара – пошук месца, ракурсу. І вось ужо не проста вясёлка, але вясковая вуліца, асвечаная вясёлкай. Час застывае і тут у выглядзе лужын на дарозе – толькі ж прайшоў дождж. І ў тых лужынах люструецца неба – з вясёлкай. Фотаздымак, на якім няма лішніх дэталяў, дзе цэнтрам стала не вясёлка, не лужына, не вуліца – але ўсе разам. Здымак, дзе няма “абрэзаных” дамоў, ёсць “цэлыя” дрэвы…

Вось пра “падразанне” на здымках трэба сказаць асобна. Іншым разам і прыгожа, і сонечна, і прывабліва… Але чаму аўтар не захопіць у аб’ектыў цалкам хоць адно дрэва? Усе – з абрэзанымі верхавінам­і ці не маюць каранёў. Шкада… Безумоўна, ёсць такія прыёмы, калі і “частакол” са ствалоў белых бяроз будзе мастацкім, але, на жаль, такіх у нас гэтым разам не было. Таму, запамінайц­е на будучае: “падразанне” аб’ектаў можа быць толькі ў дзвюх мэтах: або гэта спецы- Дзяніс Пакалюк уручае падарунак Кірылу Новікаву.

яльны мастацкі прыём, альбо гэта фон для іншага аб’екта (скажам, невялічкая ялінка ля бярозы).

Найбольш у нашай пошце было пейзажаў. Самых розных, што чаплялі зрок… Чаплялі, але ж не затрымліва­лі. Чаму? Вось жа і заход (ці ўсход) сонца такі прыгажэнны, і фарбы такія нечаканыя…

А журы выбрала з усіх краявідаў з сонцам фотаздымак Аляксандра Мяліка. Чаму?

З-за дэталі. І тая дэталь тут – чарацінкі над вадой (і над сонцам), якія сплятаюцца ў адзін незвычайны вектар напрамку руху. Сонца рэальна пачынае рухацца.

Такім чынам, мы з вамі падышлі да такога істотнага моманту на фотаздымку, які завецца дэталлю.

Такі элемент бачым на здымку Дзмітрыя Ката – узыход сонца на фоне купала храма. Тут сабралася ўсё разам у адным месцы: нечаканы ракурс, туманная прастора, прыгажосць фарбаў. І – тыя маленькі дэталі, якія ажыўляюць агульную карціну: птушачкі на крыжы. Нязначнасц­ь, на якую і не адразу звернеш увагу, але яна надае жыццёвасць і сапраўднас­ць фотаздымку, якой так не хапае, на жаль, на многіх пейзажах.

Помніце яшчэ здымак нашай пераможцы Святланы Свігло? Здаецца, проста вясковая вуліца. Але маленькая дэталь – сабачка ляжыць на дарозе. І вось вам – ужо карціна набывае сваю завершанас­ць, мы быццам адчуваем ранішні спакой і нетаропкас­ць вясковага жыцця. Стракатасц­ь ценяў на дарозе надае свежасці карціне, далёкі лес за вёскай і дарога ствараюць прыгожую перспектыв­у.

У нас было шмат здымкаў азёраў і рэчак, затокаў… Але толькі на адным мы пабачылі тую самую дэталь, якая ажыўляла фотаздымак – рыбака на лодцы. І вось вам цікава: аўтар гэтага здымку – ужо згаданы нам Кірыл Новікаў.

Змясцілі мы здымак сярод найбольш яскравых азёрнай гладзі Ганны Лукашэвіч – бо там хвалі так добра ажыўляюць застыласць. Яны – неабходная дэталь. Заўважым яшчэ: дэталі на пейзажах (тое, за што чапляецца вока), не проста ажыўляюць карцінку, але робяць яе запаміналь­най, адрознай! І гэта вельмі важна.

І яшчэ пра адзін момант скажам вам па сакрэце. Поспех фотаздымку можа заключацца не толькі ў самім адлюстрава­нні. Ёсць адзін момант, які надзвычай важны. І гэты момант – назва! Так, іншым разам адно-два словы быццам завяршаюць аповед фотамастак­а, надаюць літаральна новае бачанне, бы нівеліруем свой позірк на ўбачанае – і захапляемс­я разам з аўтарам. Да прыкладу, мы змясцілі фотаздымак Іны Касцюк. Быццам і просты – ягады каліны ў шэрані. Прыгожа, праўда. Але як зайграла прыгажосць, калі з’явілася назва аўтара: “Мне б такія завушніцы…”. Цудоўна, нечакана і нова. Дык чаму аўтар не сярод пераможцаў, спытаецеся вы (і аўтар, канешне). На жаль, тут ужо дзейнічае той самы “закон абразання”. Фотаздымак Іны Касцюк не мае завершанас­ці. Каб аўтарка паспрабава­ла іншы ракурс, каб гронка ягад апынулася на фоне неба і – галоўнае! – была завершаным кадрам, абрэзаным максімум з двух бакоў – тады б работа мела ўсе шансы стаць пераможцам.

А стала пераможцам фотаработа Мікіты Клютка. Вельмі цікавы сам сюжэт – схоплены момант узыходу сонца. Туман хавае камлі дрэў, прыцішвае бляск сонца. Насычаная гама колераў. І – вельмі ж трапная, незвычайна­я назва: “Ранішні водар”. Два словы – і мы чуем пах свежасці блізкай ракі, роснай травы і лістоты…

І апошні момант. Багацце фарбаў на здымку – істотна, але не вычарпальн­а. Бо вельмі важна для нас, каб уся прыгажосць захавалася і без колераў, толькі ў адценнях чорна-белага здымку. Нам гэта вельмі важна.

Няхай усё напісанае тут стане не ўказаннем да дзеяння, а кароткімі пажаданням­і да будучых вашых работ, шаноўныя чытачы. Спадзяёмся, вы адобрылі выбар журы.

Трохгоддзе малой радзімы працягваец­ца, значыць, будзем чакаць новых конкурсаў. Гэтым разам мы пастараемс­я больш вузка акрэсліць тэматыку работ, каб абудзіць творчую фантазію, на якую багатыя нашы падпісчыкі.

Валерый ГАПЕЕў, член журы.

ХХХ

Івацэвіцка­я РА ГА "Беларускі саюз жанчын" выказвае падзяку Ірыне Слесарчук (магазін-студыя "Ежевика") за спонсарску­ю дапамогу і віншуе з навагоднім­і святамі.

 ??  ?? Пераможцы конкурсу "Родныя краявіды".
Пераможцы конкурсу "Родныя краявіды".
 ??  ??
 ??  ?? Аляксандра Джэжора віншуе з перамогай Святлану Свігло.
Аляксандра Джэжора віншуе з перамогай Святлану Свігло.
 ??  ?? 2019 год малой радзімы
2019 год малой радзімы

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus