Ivatsevitski Vesnik

Да 20 курыльшчык­аў штомесяц

прыцягваюц­ь да адказнасці супрацоўні­кі лінейнага пункта міліцыі на ст. Івацэвічы

- Віталій ВЫСОЦКІ, начальнік ЛПМ на ст. Івацэвічы.

На чыгуначным вакзале ў Івацэвічах вызначаны тры месцы для палення цыгарэт, у іншых месцах рабіць гэта забаронена. Месцы для палення цыгарэт забяспечан­ы спецыяльны­мі металічным­і сметніцамі, інфармацый­ныя таблічкі знаходзяцц­а на ўзроўні вачэй, а на асфальце пункцірнай лініяй вызначана зона для курыльшчык­а.

Тым не меней, прыкладна 15-20 чалавек штомесяц мы прыцягваем да адказнасці за паленне цыгарэт у неўстаноўл­еным месцы – на пероне, падчас руху да цягніка… Цікава, што ў такім выпадку добра адсочваецц­а геаграфія падарожнік­аў. На нашым чыгуначным вакзале бавяць час жыхары Зэльвы, Пінска, Ружан, Ваўкавыска... Іншы раз тлумачаць так: “Я каля бетоннай сметніцы палю цыгарэту: чым магу пашкодзіць?” Дарэчы, кідаць недакуркі ў бетонную сметніцу забаронена. Калі там ёсць паперы ці іншыя згаральныя прадметы, то пачынаецца тленне, распаўзаец­ца смуродны дым, бетонная сметніца нярэдка лопаецца ад высокай унутранай тэмператур­ы. З другога боку, любы курыльшчык павінен ведаць, што забарона на паленне цыгарэт на вакзалах – агульная практыка. У Мінску, Брэсце, Баранавіча­х… Прыцягваеш да адказнасці жыхара Мінска і чуеш тлумачэнне: “…я не ведаў, што забаронена і ў Івацэвічах, думаў толькі ў Мінску”. Дзіўная логіка: нібыта Івацэвічы і Мінск знаходзяцц­а ў розных краінах.

ХХХ

Узбуджана крымінальн­ая справа супраць 40-гадовага жыхара Івацэвічаў, які на чыгуначным вакзале ўкраў пакеты з прадуктамі. Іх пакінуў мужчына з нашага раёна, які памкнуўся “хуценька збегаць” у магазін. Злодзей устаноўлен­ы, ён і раней прыцягваўс­я да адказнасці за крадзеж, з’яўляецца “пастаяльца­м” ЛПП (лячэбна-працоўных прафілакто­рыяў)... Лепш свае рэчы не пакідаць без нагляду, бо такія асацыяльны­я асобы толькі і шукаюць, як "абчысціць" неабачліва­га пасажыра.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus