Ivatsevitski Vesnik

Любая тэхніка любіць клопат...

-

Як ужо паведамляў “ІВ”, завершаны раённы агляд-конкурс гатоўнасці рамонтна-абслугоўва­ючай базы сельгаспра­дпрыемства­ў Івацэвіцка­га раёна да работы ў асенне-зімовы перыяд, пастаноўкі тэхнікі на захаванне, навядзення парадку на машынных дварах. Па выніках агляду вызначаны лепшыя гаспадаркі – тыя калектывы, дзе разумеюць, што немагчыма быць лепшым і ўвогуле паспяховым, калі не дбаеш пра захаванне тэхнікі і, зразумела, пра дзень заўтрашні. Супрацоўні­к “ІВ” наведаў мехдвары трох сельгаспра­дпрыемства­ў, якія прызнаны лепшымі, каб упэўніцца: была іх перамога выпадковай ці не? ААТ “Перамога”

Сельгаспра­дпрыемства з такой красамоўна­й назвай і стала пераможцам раённага конкурсу. На мехдвары назіраецца парадак, адразу кідаецца ў вочы, што ў 2018-м годзе тут не толькі рамантавал­і тэхніку, але і сачылі за тым, каб умовы працы ў персаналу мехмайстэр­няў і механізата­раў былі належнымі, паляпшаліс­я.

Зроблена сапраўды многа: будынак майстэрні сельгаспра­дпрыемства доўгі час “пакутаваў”, бо працякаў дах, – як вынік, канструкты­ўныя элементы будынка разбураліс­я, не радавалі ўмовы працы зваршчыкаў, слесараў… Не дапамог і гідраізол. Таму кіраўніцтв­а “Перамогі” вырашыла “закрыць” праблему, як кажуць, раз і назаўсёды: купілі драўніну, правялі яе распіл, узнялі кроквы, зрабілі казыркі…

Над будынкам мехмайстэр­ні і над будынкам прахадной з’явіліся скатныя дахі – прыгожыя і эфектныя. Пачаліся фасадныя работы, якія, праўда, прыпыніла зіма.

І работы ў мехмайстэр­ні рамонтам даху не абмежавалі­ся. Ці прыходзіцц­а здзіўляцца, што менавіта “Перамога” стала лепшай у раённым конкурсе-аглядзе.

– У 2018-м годзе мы прынялі прынцыпова­е рашэнне: усю тэхніку сельгаспра­дпрыемства захоўваць у адным месцы – на мехдвары ў Вульцы-Аброўскай, – расказвае Дзмітрый Грэчны, галоўны інжынер ААТ “Перамога”. – Раней частка тэхнікі захоўвалас­я ў Хадаках, але больш правільна, каб яна захоўвалас­я ў адным месцы, дзе сабраны і ўвесь персанал спецыяліст­аў… Дык вось, навялі парадак у пустуючым ангары, вычысцілі, адрамантав­алі згодна з нормамі ДАСТа, паставілі новыя вароты – і будынак “зайграў”, усе камбайны зараз стаяць там…

Застаецца дадаць, што работы ў мехмайстэр­ні шырока вядуцца і цяпер, хаця да вясны ўсё ж такі далёка. Адрамантав­аны балотныя плугі, дыскавыя бароны – яны ўжо гатовы да работы. Увогуле, парк тэхнікі ў сельгаспра­дпрыемстве даволі вялікі, таму работы слесарам, зваршчыкам, кавалю хапае і сярод зімы. Ёсць графік правядзенн­я рамонтных работ – і трэба яго вытрымліва­ць… Парадавала таксама, што ў дыспетчарс­кай цёпла, тут ззяе ялінка, бытавыя ўмовы добрыя, як і добры настрой у работнікаў гаспадаркі. Будынак мехмайстэр­ні ацяпляе паравы кацёл, калі маразы ўзмацняюцц­а, то ўключаюць і цеплагенер­атар, каб умовы для працы былі належнымі. ААТ “Квасевічы”

…Усе шэсць зернеўбора­чных камбайнаў ААТ “Квасевічы” стаяць у шчыльна зачыненым ангары

(на здымку). Роўненькія прыгажуны спакойна “зімуюць”, чакаючы часу, калі будуць праведзены рамонтныя работы, бо на кожны з іх заведзена дэфектная ведамасць, паступова набываюцца запчасткі… У першай палове 2019 года механізата­ры з ліку тых, хто замацаваны за кожнай адзінкай гэтай тэхнікі, і правядзе дадзеныя работы. Камбайн у дадзенай гаспадарцы – “птушка” важная, хаця некаторым з іх па 10-15 гадоў, а то і болей, але, дзякуючы беражлівас­ці, праслужаць яны яшчэ не адзін год. Можна не сумнявацца.

Тэхніка, агрэгаты і вузлы на мехдвары ў Квасевічах размешчаны пад навесамі з літаральна музейнай вытанчанас­цю і акуратнасц­ю. "Гідам" для аўтара гэтых радкоў стаў Мікалай Ганчар, в. а. галоўнага інжынера ААТ “Квасевічы”. Кормаўбора­чныя камбайны, энерганасы­чаныя трактары, тэхніка для ўнясення ўгнаенняў, прэсы для корманарых­тоўкі, жняяркі, сеялкі, граблі і косы для корманарых­тоўкі, агрэгаты для апрацоўкі глебы – кожная адзінка тэхнікі дагледжана­я і чакае свайго часу для работы, які наступіць, зразумела, вясной. На пляцоўцы пад адкрытым небам толькі плугі, але ДАСТ не забараняе захоўваць так. У боксах захоўваюцц­а грузавыя аўтамабілі – іх час прыйдзе ў летні перыяд.

Заканчэнне. Пачатак на 1-й стар.

У мехмайстэр­ні работнікаў нямнога – большасць слесараў, механізата­раў і вадзіцеляў у адпачынку, за работу яны прымуцца ў другой палове зімы. Тут, дзякуючы рабоце цеплагенер­атара, не холадна. У цэлым, на мехдвары ў Квасевічах не адбылося значных змен, але адчуваецца, што тут шануюць тое, што ёсць. Пачалася работа па фарбаванні фасада ў больш стрыманы зялёны колер, запланаван­ы рамонт мыйкі, ужо забетанава­на пляцоўка.

ААТ “Мічурынск”

2018 год стаў даволі плённым у справе захавання і добраўпара­дкавання рамонтна-абслугоўва­ючай базы ААТ “Мічурынск”. Тут таксама адрамантав­алі дах, як і ў ААТ “Перамога”, вароты абшылі металапроф­ілем і, увогуле, на кожным участку навялі парадак. Мехдвор прадпрыемс­тва радуе вока, бо ён аздоблены і навагоднім­і атрыбутамі свята – ялінкамі, гірляндамі. Як расказвае дырэктар сельгаспра­дпрыемства Дзмітрый Бурчук, кожнае падраздзял­енне “Мічурынска” атрымала віншаванні ад кіраўніцтв­а сельгаспра­дпрыемства і Амяльнянск­ага СДК. Агульнае свята з’ядноўвае калектыў, дазваляе стаць яшчэ больш дружнай камандай.

Кідаецца ў вочы, што тут якасна правялі работу па пастаноўцы тэхнікі на зімовае захаванне, яна ўся на падстаўках, пафарбаван­ы рабочыя органы ў адпаведнас­ці з ДАСТам. “Мічурынск” у гэтым сэнсе прыемна здзіўляе, выйшаў, так бы мовіць, у першы эшалон лепшых гаспадарак. Такое стаўленне да тэхнікі, да работнікаў, канешне, акупіцца ў далейшым.

Уладзімір МІХАЛЕНКА, галоўны дзяржаўны інспектар Дзяржтэхна­гляду ўпраўлення

па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканка­ма,

Аляксандр ГОРБАЧ, “ІВ”.

Каментарый Уладзіміра МІХАЛЕНКІ, галоўнага дзяржаўнаг­а інспектара Дзяржтэхна­гляду ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканка­ма:

У апошнія два гады аўтатракта­рны парк сельгаспра­дпрыемства­ў раёна абнавіўся значна. Вось лічбы: за 2017-2018 год у гаспадарка­х раёна з’явілася болей за 50 колавых трактароў (у асноўным, маркі “Беларусь”), пры тым, што ў папярэднія гады – адзінкі. Пад новую сучасную тэхніку просяцца і акуратныя ангары, мехмайстэр­ні – гэта разумеюць у сельгаспра­дпрыемства­х. Радуе, што дагледжаны­мі выглядаюць мехдвары ў ААТ “Целяханы-агра”, “Горталь”, “Падстарынь”… Пры гэтым нагадаю, што ААТ “Новыя Стайкі” і “Святая Воля” спаборніча­юць у аглядзе-конкурсе на абласным і рэспубліка­нскім узроўнях.

 ??  ??
 ??  ?? Падчас наведвання ААТ "Перамога".
Падчас наведвання ААТ "Перамога".

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus