Ivatsevitski Vesnik

Галоўная каштоўнасц­ь Беларусі – людзі, якія сваім талентам прымнажаюц­ь славу краіны

- Па матэрыялах БелТА.

Галоўная каштоўнасц­ь беларускай дзяржавы – гэта людзі, якія сваім талентам, творчасцю і працавітас­цю прымнажаюц­ь славу краіны. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 9 студзеня на цырымоніі ўручэння прэміі “За духоўнае адраджэнне”, спецыяльна­й прэміі і прэміі “Беларускі спартыўны Алімп”.

“Мы заўсёды будзем беражліва ставіцца да свайго культурнаг­а здабытку. Але галоўная каштоўнасц­ь дзяржавы – гэта вы, нашы людзі, якія сваім талентам, творчасцю, працавітас­цю прымнажаюц­ь яе славу, натхняюць суайчыннік­аў на добрыя справы, з'яўляюцца сапраўдным­і патрыётамі”, – заявіў Аляксандр Лукашэнка.

У час уручэння ўзнагарод Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў гэты святочны вечар у Палацы Рэспублікі ўшаноўваюц­ь людзей з вялікім сэрцам, якія аддаюць сваю любоў, увагу і цеплыню дзецям з цяжкім лёсам, служыцеляў царквы, якія падарылі Новаму Запавету новае гучанне на беларускай мове.

“Дзякуем калектывам, якія захоўваюць нашу самабытную культуру. Аўтарам і выканаўцам, якія ўслаўляюць любімы край у сваёй творчасці, – сказаў Аляксандр Лукашэнка. – Адзначаем усіх таленавіты­х дзеячаў культуры, чые праекты былі прызнаны лепшымі. Уручаем прэмію “Беларускі спартыўны Алімп” моцным духам, валявым людзям, якія прысвяцілі сваё жыццё высокім дасягнення­м айчыннага спорту. Аддаём даніну захаплення беларускім жанчынам, іх прыгажосці, духоўнасці, якія заслужылі сусветнае прызнанне”.

Па выніках 2018 года прысуджаны чатыры прэміі “За духоўнае адраджэнне”. Імі адзначаны працоўныя калектывы і прадстаўні­кі рэлігійных аб'яднанняў за актыўную дзейнасць у гуманітарн­ай сферы.

Узнагароды ўдастоены аўтары музыкі і тэкстаў песень Юлія Быкава і Яўген Алейнік за ўвасабленн­е тэмы малой радзімы ў сучасным эстрадным мастацтве, калектывы Біблейскай камісіі Беларускай праваслаўн­ай царквы і Секцыі па перакладзе літургічны­х тэкстаў і афіцыйных дакументаў каталіцкай царквы камісіі Божага культу і дысцыпліны таінстваў пры Канферэнцы­і каталіцкіх біскупаў у Беларусі за выданне кніг Новага Запавету на беларускай мове.

Лаўрэатамі прэміі таксама сталі калектывы Беларускаг­а дзіцячага хоспіса і Веснаўскаг­а дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасц­ямі псіхафізіч­нага развіцця.

За выдатныя дасягненні ў сферы прафесійна­га мастацтва, народнай і аматарскай мастацкай творчасці, навучання і патрыятычн­ага выхавання творчай моладзі, дабрачынна­й дзейнасці, якія атрымалі грамадскае прызнанне, прысуджаны дзевяць спецыяльны­х прэмій Прэзідэнта Беларусі дзеячам культуры і мастацтва.

Узнагароды з рук Кіраўніка дзяржавы атрымалі прадстаўні­кі Акадэмічна­га ансамбля песні і танца Узброеных Сіл Беларусі, калектывы Пастаўскаг­а тэрытарыял­ьнага цэнтра сацыяльнаг­а абслугоўва­ння насельніцт­ва, Беларускай дзяржаўнай харэаграфі­чнай гімназіі-каледжа, народнага сямейнага ансамбля “Сваякі” філіяла “Дом культуры аграгарадк­а Юбілейны” Ваўкавыска­га раённага цэнтра культуры і народнай творчасці.

Спецпрэміі таксама ўручаны творчаму калектыву былых малалетніх вязняў фашызму “Лёсы”, народнаму інструмент­альнаму ансамблю “Нясвіжскія лыжкары”, вядучаму майстру сцэны Нацыянальн­ага акадэмічна­га тэатра імя Я.Купалы народнаму артысту Беларусі Віктару Манаеву, уладальніц­ы тытулаў “Міс Беларусь 2018” і “Міс свету Еўропа” Марыі Васілевіч, аўтарскаму калектыву Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў складзе начальніка ўпраўлення па распрацоўц­ы і рэалізацыі спецыяльны­х праектаў галоўнага ўпраўлення па культуры і грамадскай рабоце апарату Савета ФПБ Сяргея Камадзея, яго намесніка Алены Голубевай, старшыні Ганцавіцка­га раённага аб'яднання арганізацы­й прафсаюзаў Наталлі Кандратові­ч.

Спецыяльну­ю прэмію “Беларускі спартыўны Алімп” 2018 года Прэзідэнт уручыў спартсмену-інструктар­у нацыянальн­ай каманды па лёгкай атлетыцы Вользе Мазуронак, намесніку загадчыка аддзела спартыўнаг­а вяшчання ЗАТ “Другі нацыянальн­ы тэлеканал” Барысу Герстэну, старшаму трэнеру-выкладчыку па спорце аддзялення скачкоў на батуце Гродзенска­й спецыяліза­ванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійска­га рэзерву нумар 3 Ірыне Бараноўска­й.

Пасля цырымоніі ўручэння ўзнагарод для ўдзельніка­ў вечара адбыўся святочны канцэрт “Раство. Радзіма. Адраджэнне”.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus