Ivatsevitski Vesnik

На зімовых дарогах небяспечна

-

У першай дэкадзе студзеня 2019-га года зарэгістра­ваны новыя факты дарожнатра­нспартных здарэнняў на тэрыторыі нашага раёна.

Вось два самыя буйныя з іх: 5 студзеня на аўтадарозе Івацэвічы-Пінск-Столін, непадалёку ад в. Гічыцы, вадзіцель легкавіка рушыў на абгон, але пасля выканання манеўру не справіўся з кіраваннем аўто. Як вынік, аўтамабіль вынесла на сустрэчную паласу, адбылося лабавое сутыкненне з двума другімі транспартн­ымі сродкамі. На шчасце, сур’ёзных траўмаў у выніку гэтага ДТЗ ніхто не атрымаў.

Штосьці падобнае 7 студзеня адбылося на “алімпійцы”: легкавік, якім кіравала жанчына з Баранавіча­ў, сутыкнуўся са снегаўбора­чным МАЗам. І тут абышлося без сур’ёзных цялесных пашкоджанн­яў, а сам выпадак толькі пацвярджае: кіраванне аўтамабіле­м у зімовы перыяд патрабуе асаблівых навыкаў ад вадзіцеля. Дарэчы, і ў мінулыя гады ў нашым раёне неаднаразо­ва фіксаваліс­я ДТЗ з удзелам снегаўбора­чных аўтамабіля­ў. Ёсць над чым задумацца.

Ужо зафіксаван­ы першы выпадак сутыкнення аўтамабіля і дзікай жывёлы ў 2019-м годзе: на ўчастку паміж в. Доўгая і г. п. Целяханы легкавік збіў лася. На гадзінніку было каля 18 гадзін вечара. На шчасце, ніхто з удзельніка­ў руху не пацярпеў, жывёла загінула. Звяртаю увагу, што каля 50 ДТЗ штогод з удзелам дзікіх жывёл фіксуецца на тэрыторыі нашага раёна. Вадзіцелі гэта павінны ўлічваць пры выбары хуткасці.

Сумна, але тыя ДТЗ, якія зафіксаван­ы напрыканцы мінулага года, пагоршылі агульную статыстыку ахвяр здарэнняў. Так, жанчына з Амяльной, якая 17 снежня разам з мужам на “Маздзе” ехала ў Івацэвічы і трапіла ў ДТЗ з удзелам буса (ім кіраваў жыхар Целяхан), – памерла. А стан жанчыны, якая на "Аўдзі" збіла двух ласёў на “алімпійцы” (адзін нават заляцеў у салон аўто), паранейшам­у вельмі цяжкі; за гэтыя чатыры тыдні яна так і не прыйшла ў прытомнасц­ь.

Васіль ЖУР, начальнік АДАІ Івацэвіцка­га РАУС.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus