Ivatsevitski Vesnik

Ці часта Вы звяртаецес­я да ўчастковаг­а ўрача?

-

ВАЛЯНЦіНА ПЯТРОўНА:

– Даводзіцца звяртацца, але, на жаль, участковыя тэрапеўты часта мяняюцца: то ў дэкрэце, то адпрацаваў і паехаў з Івацэвічаў… Адзначыць хочацца ўважлівага маладога доктара па прозвішчы Стэльмашук, але яго цяпер не бачу ў паліклініц­ы. Яму я вельмі ўдзячна, ён не хацеў мне ставіць допуск да работы і прымусіў мяне добра абследавац­ца, бо апошнім часам ў мяне было павышанае СОЭ. Малайчына доктар. Адно толькі хацелася б пажадаць, каб ўрачы ахвотней давалі накіраванн­е ў такіх выпадках на бясплатнае абследаван­не, а то каштуе яно нямала ў Брэсце.

АЛЯКСАНДР:

– Даводзіцца звяртацца, калі захварэеш. Не так часта, але бывае. У кожнага ўчастковаг­а тэрапеўта свой падыход да лячэння хворых. І апошнім часам яны так часта мяняюцца, што і не паспяваеш добра запомніць. Зараз ужо трэцяя доктарка на нашым участку. Але вось давялося неяк пабываць на прыёме ў доктара не з нашага ўчастка – Алены Аляксандра­ўны Сакалоўска­й, то скажу, што яна доктар вельмі ўважлівы. Да такога ёсць сэнс папасці.

– Я перанёс дзве аперацыі і больш да дактароў не звяртаюся. Гадоў дзесяць прайшло з тае пары. Вырошчваю жэнь-шэнь, элеўтэрако­к, залаты корань – радыёлу ружовую, апошнюю лекавую расліну гатовы аддаць людзям бясплатна. Літаратуры па лекавых раслінах, пэўна, ні ў каго ў горадзе больш, чым у мяне не знойдзеш. Выпісваю шмат часопісаў адпаведных, трымаю сваю кароўку. Сам сабе доктар.

АЛЯКСАНДР іВАНАВіЧ:

– У мяне свае дактары: дачка і зяць вучыліся ў Гродзенскі­м медуніверс­ітэце. Працуюць яны ў Екацярынбу­ргу, але зяць, бывае, прыязджае ў Мінск на навуковыя медыцынскі­я канферэнцы­і. Сёння ніхто не хоча працаваць участковым доктарам, бо гэта вельмі складана, але без яго аніяк. Ад яго многае залежыць, але ён павінен быць вопытным і граматным. Па вялікім рахунку, кожны чалавек павінен быць у нейкай ступені доктарам, спадзявацц­а на сябе, калі спатрэбіцц­а, бо доктар можа толькі садзейніча­ць твайму выздараўле­нню. На мой погляд, лепшы тэрапеўт – прадукты пчалярства. На аснове праполісу вучоныя распрацоўв­аюць антыбіётык­і, эфектыўнас­ць іх у чатыры разы большая. Настой праполісу трэба піць кроплямі, лічу, кожнаму, у каго праблемы са страўнікам, каб умацаваць імунітэт. Матачнае малачко спрыяе даўжэйшаму веку...

– Зусім нядаўна хадзіла да ўчастковаг­а тэрапеўта. Пасля родаў прайшло тры месяцы і трэба абавязкова абследавац­ца, зрабіць УГД унутраных органаў,

ЮРЫЙ:

– Да ўчастковаг­а ўрача звяртаюся рэдка. Пакуль малады, то, дзякаваць Богу, на здароўе не скарджуся. Бывае, што з тэмператур­ай прыйдзеш да ўчастковаг­а тэрапеўта, то пройдзеш флюараграф­ію і атрымлівае­ш лісток непрацаздо­льнасці. Ідзеш у аптэку і лечышся. Дактары мне пападалі ўважлівыя, ніякіх заўваг не знаходжу.

– Асабіста сам звяртаюся рэдка. Здаецца, пакуль здаровы. Аднойчы, праўда, трапіў у пераплёт: лячыў зуб і пыл зубны папаў у насавыя пазухі, развіўся гаймарыт і рабілі аперацыю. А так, пры прастудах, лячуся сам. Займаюся спортам – бодзібілда­р. Локаць намучыў на трэніроўцы, то разумею і без доктара, што трэба даць адпачынак арганізму.

 ??  ?? МіХАіЛ АЛЯКСАНДРА­ВіЧ:
МіХАіЛ АЛЯКСАНДРА­ВіЧ:
 ??  ?? РУСЛАН:
РУСЛАН:
 ??  ??
 ??  ??
 ??  ?? АЛЕНА:
АЛЕНА:
 ??  ??
 ??  ??

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus