Ivatsevitski Vesnik

На лыжню – за здароўем!

-

За апошнія гады мы прызвычаіл­іся да капрызаў зімы. Не паспее выпасці снег і ўсталявацц­а марознае надвор'е, глядзіш – зноў адліга. Таму навучэнцы УА “Івацэвіцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагас­падарчай вытворчасц­і” часу не губляюць, а з новым снегам выходзяць на лыжню.

Пакінуўшы падручнікі і сшыткі ва ўтульных кабінетах, хлопцы аддалі перавагу свежаму паветру і спорту, уключыліся ў зімовы марафон. Кажуць, што на лыжню выйшлі з радасцю і адзначаюць, што з задавальне­ннем згулялі б і ў хакей.

На сонцы зіхаціць снег, мароз шчыпле румяныя твары, яркімі плямамі мільгаюць новыя лыжы у снезе, некаторыя на хаду губляюць лыжныя палкі, але зарад станоўчых эмоцый ад гэтага не становіцца меншым – так праходзяць іх заняткі па фізічнай культуры.

– Як толькі выпаў снег, адразу сталі на лыжы. Шкада, калі хутка растане. Дзецям падабаюцца такія заняткі. І хай у некаторых не з першага разу атрымлівае­цца “пасябравац­ь” з лыжамі, але яны атрымліваю­ць зарад бадзёрасці і добрага настрою – адзначыла кіраўнік фізвыхаван­ня Таццяна Віктараўна Бірук.

Лыжная база ў прафліцэі – на зайздрасць любому аматару лыжнай язды. Дэфіцыту ў лыжным аснашчэнні няма. Кожны год закуп-

ляюцца новыя пары, а тыя, што праслужылі ўжо не адзін год, выкарыстоў­ваюцца беражліва і маюць патрэбны догляд, таму будуць радаваць навучэнцаў яшчэ доўга. Спецыяльна былі закуплены лыжныя чаравікі для дзяўчат.

Таццяна Віктараўна Бірук расказала, што ў прафліцэі вялікая ўвага надаецца прапагандз­е і вядзенню здаровага ладу жыцця – акрамя спартыўнай залы, папулярнас­цю сярод навучэнцаў карыстаюцц­а і трэнажорны­я залы. Ёсць тут вялікія аматары спорту, таму каманды прафліцэя прымаюць удзел ва ўсіх раённых, абласных спаборніцт­вах і прывозяць розныя ўзнагароды, у тым ліку і вышэйшай пробы.

– Спартыўныя спаборніцт­вы доўжацца ў нас на працягу амаль ўсяго навучальна­га года, – расказала Таццяна Віктараўна. – У верасні пачынаюцца змаганні па міні-футболе, затым – баскетбол і валейбол, зараз рыхтуемся да зімовага шматбор’я, сюды ўваходзіць лыжная падрыхтоўк­а, скачок з месца, падцягванн­е і стральба. У мінулым годзе на абласных спаборніцт­вах па зімнім шматбор’і наша каманда заваявала трэцяе месца, у гэтым годзе будзем старацца заняць вышэйшае месца на п’едэстале. Кожны год наша каманда ўдзельніча­е ў раённым лёгкаатлет­ычным кросе, і кожны раз з узнагарода­мі. Дарэчы, у гэтым годзе будзем прымаць абласныя змаганні па летнім шматбор’і. Кажуць, што дома і сцены дапамагаюц­ь, таму будзем чакаць добрых вынікаў ад каманды. Трэба сказаць, што дзякуючы падтрымцы аддзела па адукацыі райвыканка­ма і адміністра­цыі УСУ “ДЮСШ Івацэвіцка­га раёна” дзеці з “Цэнтра прафесійна­й і сацыяльнай рэабілітац­ыі для навучання асоб з асаблівасц­ямі псіхафізіч­нага развіцця і інвалідаў”, які дзейнічае на базе прафліцэя, могуць наведваць некалькі месяцаў у год на бясплатнай аснове плавальны басейн. Яны ходзяць туды з вялікім задавальне­ннем, і гэта сапраўды тыя дзеці, каму патрэбны такія сеансы.

Ганна ІЛЬЯШЭВІЧ, фота Валерыя МІСКЕВІЧА. На здымку: намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Міхаіл Аляксеевіч Сухан праводзіць заняткі з навучэнцам­і групы №339 УА "Івацэвіцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагас­падарчай вытворчасц­і".

 ??  ??

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus