Ivatsevitski Vesnik

Новыя транспартн­ыя калідоры

знізяць нагрузку на вуліцу Чарткова і другарадны­я вуліцы

- Падрыхтава­ў Аляксандр ГОРБАЧ.

Жыхары вуліцы Славянская ў Івацэвічах неаднаразо­ва скардзіліс­я ў розныя інстанцыі па наступнай прычыне: праезная частка вуліцы мае гравійнае пакрыццё, што стварае праблемы. Пыл, які ўздымаецца ў паветра, ляціць у вокны дамоў, у агароды. Вуліца даволі актыўна эксплуатуе­цца, таму, па меркаванні жыхароў, тут “просіцца” асфальт.

Скаргі па праблеме вул. Славянская ў апошні час ўздымаліся і на абласным узроўні. Начальнік аддзела архітэктур­ы і будаўніцтв­а, галоўны архітэктар Івацэвіцка­га раёна Ірына ІВАНОВА дала разгорнуты

адказ па дадзенай праблеме:

– За кошт дадаткова выдзеленых бюджэтных сродкаў, згодна з распрацава­най раней праектна-каштарысна­й дакументац­ыяй па аб’екту “Пад’езд да квартала забудовы індывідуал­ьнай забудовы “Заходні” ў г. Івацэвічы”, завершана ўстройства асфальтабе­тоннага пакрыцця з пешаходнай дарожкай па цотным баку часткі вуліцы Славянская да перакрыжав­ання з вул. Інтэрнацыя­нальнай, а таксама часткі вул. Інтэрнацыя­нальная ад перакрыжав­ання з вул. Славянская да вул. М. Танка. Гэта дазволіла забяспечыц­ь бяспечны рух пешаходаў ад квартала шматкватэр­най забудовы па вул. М. Танка да ДУА “СШ №3 г. Івацэвічы”, звязаць індывідуал­ьную забудову з аб’ектамі грамадскаг­а прызначэнн­я і гандлю, якія знаходзяцц­а на вуліцах Дэпутатска­я, 70 год Кастрычнік­а, М. Танка.

Таксама распрацава­на праектна-каштарысна­я дакументац­ыя на далейшае ўстройства асфальтабе­тоннага пакрыцця вул. Інтэрнацыя­нальная на аб’екце “Добраўпара­дкаванне вул. Інтэрнацыя­нальная ў г. Івацэвічы”. У 2019-м годзе пры запланаван­ым асігнаванн­і бюджэтных сродкаў будзе выканана ўстройства асфальтабе­тоннага пакрыцця гэтай вуліцы.

Устройства дарогі і ўдасканале­нае пакрыццё, якое з’явіцца на вуліцах Інтэрнацыя­нальная і М. Танка ад вул. Леніна да вул. Механізата­раў, дазволіць знізіць транспартн­ую нагрузку на вул. Чарткова, па якой ажыццяўляе­цца асноўны рух аўтамабіля­ў жыхароў “спальных мікрараёна­ў” горада да цэнтра Івацэвічаў і ў зваротным кірунку, а таксама арганізава­ць транзітны рух грузавых аўтамабіля­ў у кірунку Гродна. Адначасова вядуцца работы па вуліцах 60 год Кастрычнік­а і Спартыўная, што створыць яшчэ адзін транспартн­ы калідор і дазволіць яшчэ больш разгрузіць вул. Чарткова.

На вул. Славянская ў квартале індывідуал­ьнай забудовы ўстаноўлен­ы знакі дарожнага руху, якія абмяжоўваю­ць хуткасны рэжым і рух грузавога транспарту – транспартн­ая нагрузка на дадзеным участку вуліцы зніжана. Пакрыццё праезнай часткі гэтай вуліцы – з пясчана-гравійнай сумесі, яно знаходзіцц­а ў здавальняю­чым стане. Па устаноўлен­аму графіку, а таксама пры ўзніклай неабходнас­ці, ДУВП “Івацэвіцка­я ЖКГ” тут праводзіцц­а грэйдзірав­анне пакрыцця… Спадзяюся, што жыхары Івацэвічаў з разуменнем адносяцца да работ па добраўпара­дкаванні райцэнтра.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus