Ivatsevitski Vesnik

Цуды напярэдадн­і Каляд

- Валянціна БОБРЫК.

6 студзеня, у нядзелю, ладзіўся дабрачынны ранішнік для дзяцей в. Соміна. Яго натхняльні­камі і спонсарамі сталі вядомыя ў раёне і за яго межамі выхадцы з в. Соміна, для якіх словы малая радзіма маюць глыбокі сэнс.

Валянцін Уладзіміра­віч Абрамчук, Сяргей Сяргеевіч Капыціч, Аляксандр Юр’евіч Капыціч, Аляксандр Іванавіч Кармановіч, Аляксандр Уладзіміра­віч Абрамчук перадалі ў вёску 60 навагодніх падарункаў пад елачку ў Сомінскі СДК. Стараста вёскі Галіна Куцко загадзя напісала аб’яву аб ранішніку, каб дзеці не проста атрымалі ад Дзеда Мароза і Снягуркі цукеркі, а вывучылі вершы, песні, падрыхтава­лі касцюмы казачных герояў.

І ранішнік атрымаўся на славу. У ім прынялі ўдзел і вясковыя дзеці – ад ма- лога да вялікага, і дзеці навакольны­х вёсак. Ніхто не застаўся без падарунка. Дзед Мароз, у ролі якога выступіў Павел Мялік, і Снягурка, ролю якой выконвала Сняжана Янковіч, вадзілі хараводы з задаволена­й дзятвой, частавалі і дарослых, якія прыйшлі з дзецьмі на свята. А потым стараста з удзелам галоўных герояў навагодніх святаў развезла падарункі і адзінокім вяскоўцам, і інваліду першай групы – пяцярым чалавекам. На наступны год дзядзькі-спонсары плануюць яшчэ парадаваць дзятву роднай вёскі святочным феерверкам.

Стараста вёскі і жыхары дзякуюць вясковым спонсарам за свята, а аўтару радкоў хочацца дадаць, што было б вельмі цудоўна, каб такая традыцыя нарадзілас­я і прыжылася ў іншых населеных пунктах раёна. Тым больш, што ёсць з каго браць прыклад.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus