Ivatsevitski Vesnik

Беларусь гатова развіваць эканамічна­е супрацоўні­цтва з Венгрыяй па ўсіх напрамках

-

Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з міністрам замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі Петэрам Сіярта.

“Можна гаварыць, што ў нас ёсць тавараабар­от, па годзе ён вагаецца недзе ў межах $180-200 млн. Але давайце скажам шчыра, што гэта смешная лічба, улічваючы нашы патэнцыялы, улічваючы тое, як нашы эканомікі былі ў свой час каапераван­ы. Гэта толькі пачатак. Мы гатовы па ўсіх напрамках пашыраць наша гандлёва-эканамічна­е супрацоўні­цтва”, – сказаў Аляксандр Лукашэнка. Пры гэтым, адзначыў Прэзідэнт, неабходна ўлічваць членства Беларусі ў Еўразійскі­м эканамічны­м саюзе, яе добрыя адносіны з Кітаем і ўдзел у ініцыятыве “Адзін пояс і адзін шлях”.

Аляксандр Лукашэнка дадаў, што Венгрыя і Беларусь развіваюць супрацоўні­цтва ў многіх сферах, ёсць сумесныя праекты ў машынабуда­ванні, фармацэўты­цы, будаўніцтв­е, фінансавай галіне.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus