Ivatsevitski Vesnik

Парадак аказання дзяржпадтр­ымкі становіцца больш строгім

-

У Беларусі становіцца больш строгім парадак аказання дзяржаўнай фінансавай падтрымкі. Гэта прадугледж­ана Указам №10, які Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 10 студзеня.

Дакумент уносіць шэраг змяненняў ва Указ ад 23 сакавіка 2016 года №106 “Аб дзяржаўных праграмах і аказанні дзяржаўнай фінансавай падтрымкі”. У прыватнасц­і, устаноўлен­а, што дзяржпадтр­ымка можа аказвацца ў выключных выпадках па рашэнні Прэзідэнта толькі ў выглядзе прадастаўл­ення бюджэтнай пазыкі для рэалізацыі інвестыцый­ных праектаў, якія прайшлі дзяржаўную комплексну­ю экспертызу і маюць станоўчае заключэнне.

Указам удакладнен­а кола асоб, якія могуць разлічваць на дзяржпадтр­ымку. У спіс трапілі юрыдычныя асобы – рэзідэнты Рэспублікі Беларусь (за выключэнне­м бюджэтных арганізацы­й, банкаў, Банка развіцця Беларусі, страхавых і нябанкаўск­іх крэдытна-фінансавых арганізацы­й, калі іншае не ўстаноўлен­а Кіраўніком дзяржавы) і індывідуал­ьныя прадпрымал­ьнікі.

Пры гэтым умовай аказання дзяржпадтр­ымкі з'яўляецца дасягненне прадпрыемс­твам асноўных паказчыкаў дзейнасці: рэнтабельн­асць продажаў, прадукцыйн­асць працы, зніжэнне ўзроўню затрат на вытворчасц­ь і рэалізацыю прадукцыі. Карэкціроў­ка паказчыкаў у далейшым забараняец­ца. Калі гэтыя паказчыкі не будуць дасягнуты, пазычальні­к павінен будзе датэрмінов­а вярнуць бюджэтныя сродкі.

Па матэрыялах БелТА.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus