Ivatsevitski Vesnik

Пад сяўбу будучага ўраджаю

-

У гэтыя дні ў гаспадарка­х раёна актыўна вядуцца работы па нарыхтоўцы і вывазцы арганікі на палі пад сяўбу яравых збожжавых, зернебабов­ых культур, кукурузы, бульбы. Нарыхтаван­а па раёне 384,5 тысячы тон арганікі, вывезена на палі 343 тысячы тон – гэта 89,2% да нарыхтаван­ай арганікі. А ўсяго па плане гаспадарка­м трэба будзе вывезці і ўнесці на палі 512,9 тысяч тон арганічных угнаенняў.

Такія гаспадаркі, як філіял СВУ “Даманава” РВУП “Брэстаблга­з” , ААТ “Новыя Стайкі”, ААТ “Святая Воля”, ААТ “Косава”, ААТ “Мічурынск” выканалі план па нарыхтоўцы арганікі.

Таксама ўносяцца мінеральны­я ўгнаенні. Пад яравую сяўбу ўнесена калійных угнаенняў на плошчы 7505 га, фосфарных – 2823 га і азотных – 1898 га. Тэкст і фота Валерыя МІСКЕВІЧА. На здымку: ідзе вываз арганікі на палі з фермы “Руда” ААТ “Падстарынь”. У гаспадарцы ўжо вывезена пад сяўбу яравых 11,6 тысячы тон арганікі – гэта 78% да плана.

 ??  ??

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus