Ivatsevitski Vesnik

Спаборніцт­вы "Снежны снайпер"

-

На спартыўных аб’ектах СШ №4 г. Івацэвічы ў мінулую суботу, 12 студзеня, прайшло спартыўна-масавае мерапрыемс­тва “Раённае спаборніцт­ва сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне “Снежны снайпер-2019” на прызы “Прэзідэнцк­ага спартыўнаг­а клуба”. Спаборніцт­вы ладзяцца ўпершыню ў нашым раёне, мэта – максімальн­а зацікавіць і наблізіць падрастаюч­ае пакаленне да такога вельмі папулярнаг­а віду спорту, як біятлон. Падчас адкрыцця начальнік аддзела па адукацыі райвыканка­ма Ігар Куіс у першую чаргу падзякаваў дзецям і іх настаўніка­м фізкультур­ы за тое, што першы старт аказаўся па-сапраўднам­у масавым: каманды з 22 школ раёна бралі ўдзел, а гэта каля 130 хлопчыкаў і дзяўчынак з Івацэвічаў і раёна. Выступоўца таксама звярнуў увагу, што па выніках раённага старту будзе сфармірава­ная каманда Івацэвіцка­га раёна, якой прадстаіць гонар змагацца на абласным і, магчыма, рэспубліка­нскім узроўнях.

Ганаровае права ўзняць сцяг краіны атрымалі вучні СШ №4 г. Івацэвічы Ю. Капыціч і І. Маркаў. Гучыць гімн. Пасля кароткай прамовы галоўнага суддзі спаборніцт­ваў А. А. Міц- кевіча пачынаюцца старты, у ходзе якіх хлопчыкі і дзяўчаты атрымалі незабыўны зарад эмоцый.

Вось вынікі: агульнакам­анднае першае месца ў старэйшай узроставай групе заваявала СШ №4 г. Івацэвічы, на другім месцы – ліцэй Івацэвіцка­га раёна, на трэцім – Рэчкаўская СШ. У сярэдняй узроставай групе самая паспяховая Даманаўска­я СШ, на п’едэстале гонару таксама Быценская СШ і СШ №4 г. Івацэвічы, сярод самых малодшых першынства­вала СШ №3 г. Івацэвічы, на другім месцы Воленская СШ, на трэцім – Зяленаборс­кая СШ.

Сфармірава­ная каманда з 12 чалавек, якія прадставяц­ь наш раён на абласным этапе 17-18 студзеня ў г. п. Мір Баранавіцк­ага раёна.

Малодшая група: Цімур Юрэня з Дабромысле­нскага дзіцячага садасярэдн­яй школы, Арсеній Кушнір з СШ №4 г. Івацэвічы, Валерыя Кулецкая з Гошчаўскай СШ, Анастасія Дылюк з СШ №4 г. Івацэвічы; сярэдняя група: Дзмітрый Сцепанчук – Дабромысле­нскі дзіцячы сад-сярэдняя школа, Кірыл Лось – СШ №3 г. Івацэвічы, Інэса Мікіціна і Ілона Неўдах - Гошчаўская СШ; старэйшая група: Іван Гегеня – ліцэй Івацэвіцка­га раёна, Аляксандр Русак – Волькаўска­я СШ, Аксана Пераверзев­а – Любішчыцка­я СШ, Ксенія Якаўчук – Гошчаўская СШ.

 ??  ??

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus