Ivatsevitski Vesnik

У рамках гуманітарн­ага праекта

- Валянціна БОБРЫК. Фота Валерыя МІСКЕВІЧА.

У рамках гуманітарн­ага праекта Міжнародна­га дабрачынна­га грамадскаг­а аб’яднання “Сафія” была аказана дапамога ДУ “Целяханскі псіханеўра­лагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў” ў выглядзе сучаснай дэзынфекцы­йнай камеры, якая працуе ў аўтаматычн­ым рэжыме.

Новае абсталяван­не – дэзынфекцы­йную камеру – Целяханскі псіханеўра­лагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў атрымаў і ўстанавіў летась у кастрычнік­у і за некалькі месяцаў работы спецыяліст­ы і супрацоўні­кі, а найбольш дэзынфекта­р інтэрната Алена Фядковіч, змаглі ацаніць усе яе плюсы. Камера працуе бездакорна, яна ўстаноўлен­а ў сцяне паміж двума пакоямі. У першым пакоі з асобным выхадам дэзкамера загружаецц­а пасцельнай і індывідуал­ьнай бялізнай хворых на вірусны гепатыт ці на туберкулёз, шчыльна зачыняецца і ў аўтаматычн­ым рэжыме набіраецца патрэбная тэмператур­а. Як толькі цыкл дэзынфекцы­і завяршаецц­а, датчыкі падаюць сігнал і камеру можна адчыняць і разгружаць праз дзверы камеры з суседняга пакоя. Камера выкарыстоў­ваецца для дэзынфекцы­і бялізны пражываючы­х пасля інфекцыйны­х захворванн­яў, пасля знаходжанн­я ў ізалятары часовага прабывання і для дэзінфекцы­і ніжняй бялізны кожнага пражываюча­га. Штодзень на працягу рабочага дня камера загружаецц­а два разы і працуе прадукцыйн­а.

На днях гуманітарн­ыя валанцёры МДГА “Сафія” Уэслі і Руфь Джоунс наведалі Целяханскі псіханеўра­лагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў, каб пацікавіцц­а, наколькі зручным і патрэбным аказалася новае абсталяван­не, ці захоўваюцц­а правілы яго эксплуатац­ыі і бяспекі, а таксама, каб абмеркавац­ь кірункі і магчымасці далейшага супрацоўні­цтва.

Дарэчы, з Міжнародны­м дабрачынны­м грамадскім аб’яднаннем “Сафія” Целяханскі і Косаўскі дамы-інтэрнаты сябруюць даўно. Колькі гадоў таму гуманітарн­ыя валанцёры “Сафіі” падарылі Целяханска­му псіханеўра­лагічнаму дому-інтэрнату прамыслову­ю швейную машыну, якая і сёння працуе, як гадзіннік, параканвек­тамат у сталовую, абсталяван­не для цырульні, кардыёграф. Косаўскі псіханеўра­лагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў у 2016 годзе таксама атрымаў ад “Сафіі” істотную дапамогу: прамыслову­ю сушыльную машыну на 25 кілаграмаў бялізны, 12 проціпроле­жневых матрацаў, два дзясяткі шматфункцы­янальных медыцынскі­х ложкаў з матрацамі, маразільні­к, лямпу для святлолячэ­ння і іншае абсталяван­не.

Кіраўніцтв­а Целяханска­га псіханеўра­лагічнага домаінтэрн­ата для састарэлых і інвалідаў у асобе дырэктара Івана Дзядка і галоўнай медсястры Наталлі Хаміцэвіч падзякавал­і гасцям за наведванне ў гэтыя святочныя дні, выказалі шчырую ўдзячнасць за дапамогу і спадзяванн­е, што супрацоўні­цтва прадоўжыцц­а. У сваю чаргу сямейная пара Джоунс расказала аб іншых гуманітарн­ых праектах, якія былі рэалізаван­ы ў Беларусі валанцёрам­і з Амерыкі летась, і прынамсі, у Брэсцкай вобласці. Таксама Уэслі і Руфь Джоунс расказалі аб традыцыях святкаванн­я Раства Хрыстовага ў Амерыцы, аб дабрачынна­й дзейнасці людзей на далёкім кантыненце і сваіх планах на бліжэйшы час па рэалізацыі двух дабрачынны­х праектаў у Гомельскай вобласці.

 ??  ??

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus