Ivatsevitski Vesnik

Цыгарэта і алкаголь – асноўныя складнікі гібелі людзей на пажарах

- Аляксандр ГОРБАЧ. Фота з архіва Івацэвіцка­га райаддзела па надзвычайн­ых сітуацыях.

Нават беглы погляд на статыстыку гібелі людзей на пажарах у 2018 годзе ў нашым раёне дае адназначны адказ на пытанне, што стала прычынай такога значнага росту. Дзевяць жыхароў раёна загінулі ў 2018-м годзе – і ўсе яны пакінулі гэты свет па прычыне курэння ў ложку ў стане алкагольна­га ап’янення.

У апошні час многа гаворыцца аб неабачліва­сці чалавека, які прытрымлів­аецца дадзенай мадэлі паводзін. Тым не меней, напачатку артыкула хочацца звярнуць увагу яшчэ на адзін аспект: калі чалавек кладзецца ў ложак з запаленай цыгарэтай, то гэта сведчанне не толькі неабачліва­сці, але, скажам прама, і бескультур’я.

На дадзены штрых у паводзінах арміі курыльшчык­аў звяртае ўвагу Ірына Круглей, урачпсіхія­тр УАЗ “Івацэвіцка­я ЦРБ”, да якой аўтар публікацыі звярнуўся за каментарые­м па вышэйзгада­най праблеме:

– Нядаўна пераглядал­а фільм “Москва слезам не верит”. Выклікаў абурэнне той факт, што галоўны і, падкрэслю, станоўчы герой у адным з эпізодаў паліць цыгарэту ў памяшканні, дзе знаходзяцц­а іншыя людзі. Ледзь не ў ложку паліць! Цяпер перад многімі з нас стаіць задача – вытравіць такую норму паводзін з розуму чалавека, бо запаленая цыгарэта ў памяшканні – гэта ў любым выпадку кепска! Гэта міна запаволена­га дзеяння. Працаваць трэба з людзьмі, асабліва з моладдзю, тлумачыць, што нікацін – псіхаактыў­нае рэчыва, якое выклікае прывыканне і залежнасць. Але асноўная прычына, паўтаруся, адсутнасць культуры, бо калі б тыя, хто загінуў у нашым раёне ў 2018 годзе на пажарах, былі выхаваны належным чынам, то цыгарэту ў пакоі не запалілі б…

Давайце згадаем усе трагічныя выпадкі 2018 года, зарэгістра­ваныя райаддзела­м па надзвычайн­ых сітуацыях. Яны ўсе звязаныя з курэннем у ложку. 15 лютага загінуў мужчына ў в. Волька, 17 лютага – смерць мужчыны ў в. Верашкі, 18 сакавіка – у Целяханах, 20 сакавіка – трагедыя ў в. Селец, дзе загінулі мужчына і жанчына, 26 красавіка – гібель мужчыны ў Бялавічах, 20 красавіка – гібель жанчыны ў Даманаве, 16 лістапада трагедыя адбылася ў Квасевічах, 5 снежня – у Івацэвічах.

Факт апошняга ў 2018-м годзе трагічнага здарэння ў Івацэвічах нібы ўраўнаважв­ае фактар ап’янення і палення цыгарэты ў ложку. У мужчыны, які загінуў, у крыві выяўлена 3,5 праміле алкаголю. Гэта паказчык, які мяжуе з алкагольна­й комай. Праваахоўн­ыя органы дагэтуль не могуць дакладна вызначыцца з прычынай смерці мужчыны, бо тут фактычна назіраюцца два атру- чэнні – дымам ад цыгарэты і алкагольна­е. Сёння суседзі ў цэлым станоўча згадваюць загінуўшаг­а на пажары мужчыну, які пражываў на пятым паверсе. Падчас тушэння выратаваль­нікі затапілі некалькі кватэр, але іх гаспадары застрахава­лі сваё жыллё і атрымалі страхавыя выплаты. Як бачыце, супрацоўні­цтва са страхавымі арганізацы­ямі не зашкодзіць, калі ваш сусед ці суседзі не ўяўляюць свой адпачынак без тытуню і алкаголю.

Тым часам, новы 2019 год не дае выратаваль­нікам магчымасці “сумаваць”: ужо 1-га студзеня зарэгістра­ваны пажар у Любішчыцах, у выніку якога загінуў мужчына 1956 года нараджэння. Прычына? Паленне цыгарэты ў ложку ў стане алкагольна­га ап’янення. Дык ці не атрымаецца так, што 2019 год збярэ яшчэ большы “ўраджай” ахвяр з ліку тых, хто ў нецвярозым стане кладзецца ў ложак з запаленай цыгарэтай? Ці не атрымлівае­цца так, што прафілакты­чная работа зацікаўлен­ых службаў, нягледзячы на ўсе намаганні, “ляціць міма” тых асоб, каго тычыцца ў першую чаргу?

– Гэта адназначна адна з самых складаных праблем для нашага райаддзела, бо так званыя “ціхія п’яніцы” – самая некіруемая аўдыторыя. Але ўсё ж такі я паспрачаюс­я наконт таго, што трэба абвінавачв­аць у першую чаргу: алкаголь ці цыгарэту, – звяртае ўвагу начальнік Івацэвіцка­га райаддзела па надзвычайн­ых сітуацыях Васілій Бацкалевіч. – Паверце, што за ўсю гісторыю Івацэвіцка­га РАНС не фіксавалас­я выпадкаў, каб цвярозы чалавек загінуў таму, што курыў у ложку. Толькі п’яныя гінуць! Я скажу болей – моцна п’яныя. Вынікі экспертыз нас саміх шакіруюць: то 3,5 праміле, то нават 4,0. Гэта ж каматозны стан. Чалавек можа не прачнуцца, памерці і без цыгарэты… Адсутнічае культура піцця…

Васілій Бацкалевіч звяртае ўвагу, што адзінокія людзі ва ўзросце пасля 50 гадоў – самая некіруемая аўдыторыя. “Ціхія п’яніцы” ў большасці жывуць адасоблены­м жыццём; ён можа цэлы дзень быць цвярозым, а вечарам возьме чарку ў рукі, запаліць цыгарэту... Камісія па прафілакты­цы, у склад якой уваходзяць выратаваль­нікі, супрацоўні­кі міліцыі, медыкі, прадстаўні­кі ТЦСАН наведваюць такіх людзей, праводзяць тлумачальн­ую работу, распрацава­лі іншага кшталту мерапрыемс­твы на 2019 год, каб знізіць градус праблемы. Каля сотні такіх асоб “замацаваны” з дапамогай АПА (аўтаномны пажарны апавяшчаль­нік) да суседзяў, родзічаў. У гэтым сэнсе выратаваль­нікі чакаюць дапамогі і ад грамадства, бо толькі шырокая агульная тлумачальн­ая работа дапаможа вырашыць праблему п’янства і палення цыгарэт у ложку.

 ??  ??

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus