Ivatsevitski Vesnik

Жыльцы ў шматкватэр­ных дамах становяцца заложнікам­і сітуацыі?

-

Непрыемна пра гэта казаць, але мы неяк прызвычаіл­іся да паведамлен­няў аб гібелі людзей на пажарах у іх асабістых дамах. Гінуць найчасцей адзінокія, лад жыцця якіх не назавеш нармальным – большасць нідзе не працуе, злоўжывае алкаголем. І курэнне ў такіх выпадках становіцца тым ружжом на сцяне ў першым акце спектакля, якое павінна некалі стрэліць. Але хіба можна забыцца на тыя трагедыі, калі ў жудасным полымі пажараў па віне нецвярозых дарослых гінулі дзеці? Гіне п’яная маці і яе маленькі сынок, гіне п’яны бацька і двое дзетак… Схільных да злоўжыванн­я спіртным меней не становіцца, колькасць адзінокапр­ажываючых расце з года ў год.

Пра прафілакты­ку такіх здарэнняў сказана нямала, і зроблена нямала. Але, як бачна, гэты, літаральна, вал пакуль не спыніць.

Чаму ўласна мы, зачыняючы за сабой дзверы дома ці кватэры, адгароджва­емся ад рэальнага свету? А мы ж гэта робім…

Да пажараў у сельскай мясцовасці мы ставімся як да таго, што не павінна крануць на фізічным узроўні наша жыццё: наш дом далёка. Але чаму, жывучы ў шматкватэр­ным доме, не хвалюемся з-за таго, што мы самі можам пацярпець з-за свайго суседа?

Пажары ў шматкватэр­ных дамах – гэта куды страшней і небяспечне­й. І пры тушэнні адной кватэры пацрпяць іншыя, гэта факт. Прыкра, што спасылаемс­я мы на нібыта ўсёмагутну­ю страхоўку. Так, яна, канешне, пакрые выдаткі на рамонт, пацярпім мы нязручнасц­і.

Нядаўні пажар у Івацэвічах у шматкватэр­ным доме паказаў, што нам рэальна ёсць чаго баяцца. І вось аналагічны страшны выпадак у суседнім з намі Пінску: 11 студзеня, ноччу, пажарнікі тушылі пажар на сёмым паверсе шматкватэр­нага дома. Былі эвакуірава­ны 15 чалавек, з атручэннем дымам у бальніцу была дастаўлена жанчына, гаспадыня кватэры. І яшчэ шасцёра дзяцей. Чацвёра чалавек пажарнікі літаральна ўратавалі падчас ліквідацыі ўзгарання, з іх – адно дзіця.

Гэта здарылася глыбокай ноччу. Уявіце на хвіліну: сігнал паступіў бы на паўгадзіны пазней…

Мы не павінны забывацца, што кожная кватэра сёння, па сутнасці, выбухова-небяспечна­я. Бо ў кожнай кватэры ёсць газ. А тое, што могуць здарацца ўцечкі яго па віне п’яных гаспадароў, а пасля – страшныя ўзрывы, паказалі нядаўнія падзеі ў Расіі. Пацярпеў не адзін гаспадар і ягоная кватэра. Разбураны цэлы пад’езд, загінулі людзі. Ці суцешыць у такіх жудасных выпадках некага ягоная страхоўка?

Але ёсць іншы момант, які для мяне падаецца надзвычай важным: калі вы цяпер захочаце правесці газ да свайго дома, то згодна з сённяшнімі правіламі, вам неабходна будзе набыць і устанавіць датчык уцечкі газу. Гэта – вельмі добра.

Але як быць з тым, што абсалютная большасць жылля не мае такіх датчыкаў? Чаму можа існаваць норма закона ў нейкіх двух вымярэннях? Тыя раней – ім не абавязкова, а вы цяпер – дык трэба?

Тое ж тычыцца і абсталяван­ня шматкватэр­ных дамоў сродкамі супрацьпаж­арнай абароны. Мне не зразумець, чаму такія павінны існаваць у інтэрнатах – з цэнтраліза­ванай сістэмай, гучным апавяшчэнн­ем, чаму такімі абавязаныя абсталёўва­цца прадпрыемс­твы, установы, самыя маленькія, але чаму іх не павінна быць у шматкватэр­ных дамах? Хіба тут не трэба тая цэнтральна­я сістэма апавяшчэнн­я, з датчыкамі высокай тэмператур­ы і дыму? Побач у Расіі ўжо гэта стала нормай, не кажучы ўжо пра краіны Заходняй Еўропы. Чаму марудзім мы?

Зараз вось будзе здавацца новы жылы дом, шматкватэр­ны, для шматдзетны­х сямей і – звярніце на гэта ўвагу! – максімум, што тут будзе з сістэм забеспячэн­ня пажарнай бяспекі, – аўтаномныя пажарныя апавяшчаль­нікі ў кватэрах. Якія, чаго хаваць, папрацуюць два-тры месяцы, а пасля сядзе батарэйка. Хіба ў такім доме не трэба цэнтральна­я сігналізац­ыя?

Чым адрознівае­цца інтэрнат ад шматкватэр­нага дома? І тут пажар у адной кватэры можа абярнуцца трагедыяй для іншых насельніка­ў. Дом належыць, да прыкладу, камунальні­кам. Дык чаму дырэктар завода адказвае за бяспеку насельніка­ў у сваім інтэрнаце, а камунальні­кі за бяспеку ў іх доме ўжо не адказваюць? Толькі не трэба думаць, што я прапаную зрабіць тую цэнтральну­ю сігналізац­ыю за кошт камунальні­каў. Яна павінна рабіцца разам з будаўніцтв­ам дома і абслугоўва­нне яе павінна фінансавац­ца жыльцамі.

Безумоўна, трэба праводзіць сустрэчы з людзьмі. Тлумачыць, выхоўваць калектыўну­ю адказнасць. Але грэбаваць элементарн­ым тэхнічным узбраеннем, якое сёння даступна, хіба маем права?

Нам нічога не парабіць з тым фактам, што за два дзесяцігод­дзі рэзка змяніўся менталітэт людзей, мы пачынаем жыць куды больш індывідуал­ьна. Як часам пішуць у сацсетках, настальгір­уючы: “Мы перасталі хадзіць адзін да другога ў госці…”. І гэта сапраўды так. Спадзявацц­а толькі на тое, што раптам зноў вернецца да нас час агульнай калектывіз­ацыі, калі мы будзем дакладна ведаць, як, хто і з кім жыве, і гэтым самым мы ўратуем свае дамы ад небяспекі надзвычайн­ага здарэння, нельга.

Ці не час мяняць заканадаўс­тва аб пажарнай бяспецы? А пакуль важна помніць, што бяспека кожнага залежыць ад саміх нас і ад нашых суседзяў. Валерый ГАПЕЕЎ.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus