Бы­ць вы­ра­та­валь­ні­ка­мі – іх пры­званне

Ivatsevitski Vesnik - - Прафесійныя Святы -

Вы­бар пра­фесіі для кож­на­га ча­ла­ве­ка з’яў­ля­ец­ца ў ней­кім сэн­се лё­са­вы­зна­чаль­ным. Ад­на­му на­ка­на­ва­на ста­ць на­стаўні­кам, дру­гі ба­чы­ць ся­бе толь­кі ўра­чом, а нех­та з дзя­цін­ства ма­ры­ць ста­ць вы­ра­та­валь­ні­кам. І пры­ем­на ад­зна­чы­ць, што ў служ­бу МНС прых­од­зя­ць слу­жы­ць люд­зі, якія ме­та­на­кіра­ва­на, па по­клі­чу сэр­ца прый­шлі ў пра­фесію. Бо бы­ць вы­ра­та­валь­ні­кам патра­буе ад ча­ла­ве­ка не толь­кі до­брай фізіч­най пад­рых­тоўкі, а і за­гар­та­ва­на­сці ду­ху, устой­лі­вай псіхікі, ра­шу­час­ці, вы­со­кіх ма­раль­ных якас­цей, і, ка­нешне – пра­фесія­наліз­му. Мож­на з упэў­не­на­сцю ска­за­ць, што ўсі­мі гэты­мі якас­ця­мі над­зе­ле­ны су­пра­цоўнікі Іва­ц­э­віц­ка­га ра­ён­на­га аддзе­ла па над­звы­чай­ных сіту­а­цы­ях, дзе пра­цу­ю­ць са­праўд­ныя пра­фесія­на­лы. Ме­навіта да іх мы звяр­та­ем­ся па да­па­мо­гу ў цяж­кія хвілі­ны жыц­ця. На іх ра­хун­ку сот­ні вы­ра­та­ва­ных жыц­цяў на па­жа­рах, пад­час лікві­да­цыі да­рож­на-транс­парт­ных здар­эн­няў і ін­шых над­звы­чай­ных сіту­а­цый.

Вы­дат­на спраў­ля­ец­ца з пас­таў­ле­ны­мі за­да­ча­мі зме­на №3 па­жар­най ава­рый­на-вы­ра­та­валь­най час­ці №1 Іва­ц­э­віц­ка­га ра­ён­на­га аддзе­ла па над­звы­чай­ных сіту­а­цы­ях. У яе склад­зе сем пра­фесія­на- лаў (на­чаль­нік ка­ра­ву­ла Віталій Пар­хо­мік, стар­шы па­жар­ны Сяр­гей Міх­нюк, ка­ман­дзір аддзя­лен­ня Міка­лай Ка­валь­чук, дыспет­чар цэн­тра апе­ра­ты­ў­на­га кіра­ван­ня Ігар Пяст­рак, па­жар­ны Улад­зі­мір Мя­цеч­ка і вад­зі­целі Юрый Бу­ян, Сяр­гей Краўч­эня і Дз­міт­рый Кот), ад зла­д­жа­най ра­бо­ты якіх за­ле­жы­ць лёс і даб­ра­быт люд­зей, якія тра­пілі ў скла­да­ную сіту­а­цыю. На ра­хун­ку зме­ны – дзя­сят­кі ба­явых вы­ез­даў на па­жа­ры, у тым ліку і вы­ра­та­ва­ныя жыц­ці люд­зей.

– На па­мя­ці во­сень­скі па­жар у шмат­кват­эр­ным до­ме па вул. 60 га­доў Каст­рыч­ніка, – рас­каз­вае на­чаль­нік ка­ра­ву­ла Віталій Пар­хо­мік. – Пры­бы­лі на мес­ца вы­кліку і ўба­чы­лі, што з вок­наў на пя­тым па­вер­се вы­ры­ва­юц­ца гу­стыя клу­бы ды­му, а па сло­вах су­сед­зяў у кват­э­ры мог зна­ход­зіц­ца ча­ла­век. У лі­ча­ныя хвілі­ны нам уда­ло­ся пранік­ну­ць у па­мяш­канне і вы­ра­та­ва­ць гас­па­да­ра кват­э­ры, які быў знойдзе­ны ў непры­том­ным стане. Вы­неслі яго на све­жае па­вет­ра і пе­ра­далі бры­гад­зе хут­кай ме­ды­цын­с­кай да­па­мо­гі.

Гэта толь­кі ад­зін­ка­вы вы­па­дак пас­пя­хо­ва­га вы­ра­та­ван­ня ча­ла­ве­ка на па­жа­ры, бы­лі і ін­шыя. Ад­нак, як ка­жу­ць са­мі вы­ра­та­валь­нікі, кож­ны вы­езд для іх асаб­лі­вы, бо ніколі не ве­да­еш, што ця­бе ча­кае. І тым больш цэніш сваю ка­ман­ду, якая за мно­гія га­ды ста­ла амаль што ад­ной сям’ёй. Так мож­на сме­ла ска­за­ць пра гэту зме­ну. Няг­лед­зячы на роз­ны ўз­рост, муж­чы­ны не толь­кі над­зей­ная і друж­ная ка­ман­да, а і сяб­ры па жыц­ці.

На здым­ку (зле­ва на­пра­ва): до­бра­сум­лен­на і ад­каз­на ня­су­ць служ­бу вад­зі­цель Дз­міт­рый Кот, па­жар­ны Улад­зі­мір Мя­цеч­ка, ка­ман­дзір аддзя­лен­ня Міка­лай Ка­валь­чук, на­чаль­нік ка­ра­ву­ла Віталій Пар­хо­мік, стар­шы па­жар­ны Сяр­гей Міх­нюк, вад­зі­целі Дзяніс Ха­ры­тонік і Сяр­гей Га­ру­ноў.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.