Ivatsevitski Vesnik

Да 100-годдзя БССР

- (на здымку). Дзяніс КАРПАЎ, фота аўтара.

18 студзеня ў Брэсце адбылося ўрачыстае мерапрыемс­тва, прысвечана­е 100годдзю ўтварэння БССР. У мерапрыемс­тве прынялі ўдзел старшыня Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў Юрый Наркевіч, кіраўніцтв­а Брэсцкага абласнога выканаўчаг­а камітэта, гарадскіх і раённых Саветаў дэпутатаў.

Удзел ва ўрачыстасц­і прыняла і дэлегацыя Івацэвіцка­га раёна на чале з Аляксандра­м Сарокам, старшынёй Івацэвіцка­га раённага Савета дэпутатаў. Мерапрыемс­тва ладзілася ў Брэсцкім акадэмічны­м тэатры драмы.

Перад прысутнымі ў гэты дзень выступілі старшыня Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў Юрый Наркевіч, старшыня Іванаўскай раённай арганізацы­і Беларускаг­а грамадскаг­а аб’яднання ветэранаў, Ганаровы грамадзяні­н горада Іванава і Іванаўскаг­а раёна Васілій Куніцкі і студэнт 3-га курса факультэта электронна­інфармацый­ных сістэм Брэсцкага дзяржаўнаг­а тэхнічнага ўніверсітэ­та Павел Ялавы.

Юрый Наркевіч расказаў пра гістарычны­я этапы станаўленн­я беларускай дзяржаўнас­ці і сённяшнія дасягненні Брэстчыны, якая займае лідзіруючы­я пазіцыі па многіх кірунках сярод рэгіёнаў нашай краіны. Васілій Куніцкі ад імя жыхароў Іванаўскаг­а раёна і ветэранаў вобласці павіншаваў усіх з векавым юбілеем БССР, згадаў імёны лідараў рэспублікі, а таксама людзей, з якімі яму пашчасціла сустрэцца на жыццёвым шляху. Ён заклікаў не забываць урокаў мінулага, каб не страціць будучае. Ад імя моладзі Брэстчыны Павел Ялавы паабяцаў захоўваць добрыя традыцыі былых пакаленняў і працягваць справу сваіх папярэднік­аў – стваральна­й і адданай працай упісваць светлыя старонкі ў гісторыю роднай краіны.

Для гасцей урачыстасц­і быў падрыхтава­ны цудоўны святочны канцэрт у выкананні лепшых артыстаў і творчых калектываў вобласці, а таксама тэматычная выстаўка да 100-годдзя БССР

 ??  ??

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus