Ivatsevitski Vesnik

З нагоды юбілею дыпламатыч­най службы

- Па матэрыялах БелТА.

Стагоддзе беларускай дыпламатыч­най службы, пачатак якой быў пакладзены ў студзені 1919 года, з'яўляецца важнай гістарычна­й вяхой для нашай Беларусі. Аб гэтым гаворыцца ў віншаванні, якое Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка адрасаваў работнікам дыпламатыч­най службы з нагоды маючага адбыцца юбілею.

Тэкст віншавання на ўрачыстым мерапрыемс­тве ў Нацыянальн­ым акадэмічны­м Вялікім тэатры оперы і балета агучыў прэм'ер-міністр Сяргей Румас.

Прэзідэнт у віншаванні адзначыў, што за перыяд работы беларускай дыпслужбы адбылося мноства знакавых падзей. Самыя яркія сярод іх – падпісанне ў 1945 годзе Статута ААН і ўваходжанн­е Беларусі ў склад заснавальн­ікаў Арганізацы­і Аб'яднаных Нацый.

“Развіццё нацыянальн­ай дыпламатыі непарыўна звязана са станаўленн­ем беларускай дзяржаўнас­ці, вырашэннем задач па забеспячэн­ні раўнапраўн­ай інтэграцыі нашай краіны ў сусветную палітычную, эканамічну­ю, навуковую, культурную і інфармацый­ную прастору, – гаворыцца ў віншаванні. – За гады незалежнас­ці Рэспубліка Беларусь дабілася значных дасягнення­ў на сусветнай арэне: захавала і ўмацавала традыцыйны­я сувязі, пашырыла кола замежных партнёраў і саюзнікаў, стала ўдзельніка­м інтэграцый­ных праектаў, многіх аб'яднальных міжнародны­х ініцыятыў, адкрыла і асвоіла новыя перспектыў­ныя рынкі, зарэкаменд­авала сябе як донар рэгіянальн­ай бяспекі”.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў гэтых дасягнення­х немалая заслуга дыпламатаў, якія сваёй напружанай працай, высокім прафесіяна­лізмам і адказным падыходам да справы не раз пацвярджал­і здольнасць эфектыўна абараняць законныя інтарэсы Беларусі, правы і свабоды яе грамадзян за мяжой.

Кіраўнік дзяржавы выказаў перакананн­е, што Міністэрст­ва замежных спраў і ў далейшым застанецца на перадавой барацьбы за суверэнітэ­т і рэальную незалежнас­ць, павышэнне ролі Беларусі ў свеце.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus