Ivatsevitski Vesnik

З юбілеем, работнікі сацыяльнай службы!

- Аляксандр ГОРБАЧ (фота аўтара).

18 студзеня ў Івацэвіцкі­м ГДК было шматлюдна, весела. У гэты дзень тут сабраліся работнікі сацыяльнай службы Івацэвічаў і раёна, ветэраны, госці ўрачыстасц­і – усе тыя грамадзяне, для каго работа ў сферы сацыяльнаг­а забеспячэн­ня стала прызваннем і лёсам. А нагода для сустрэчы больш чым слаўная – 100-гадовы юбілей службы.

З такім значным і, так бы мовіць, важкім юбілеем у ліку першых прысутных віншаваў намеснік старшыні райвыканка­ма Андрэй РЭГЕС:

– Толькі глыбокія пачуцці павагі да сябе выклікаеце вы, работнікі сацыяльнай службы, бо дапамагаец­е бездапамож­ным, слабым, састарэлым… Гэта значыць, што дабрыні і спагады ў вашых сэрцах вельмі многа. Таму пажадаю кожнаму мець яшчэ больш цярпення, увагі, любві, бо, дзякуючы такім цудоўным чалавечым якасцям, робіце жыццё людзей больш радасным і светлым…

Андрэй Пятровіч узнагародз­іў многіх Граматамі райвыканка­ма і раённага Савета дэпутатаў, а таксама Пісьмом падзякі райвыканка­ма лепшых работнікаў сацыяльнай службы раёна (на здымку).

На сцэну ўздымаецца начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканка­ма Леанід Кавалевіч, які ў сваім выступленн­і адзначыў, што сацыяльная абарона была і застаецца прыярытэтн­ым кірункам у палітыцы нашай дзяржавы. Да прыкладу, у раённым бюджэце на гэтыя мэты ў 2018-м годзе было запланаван­а болей за 3 млн 150 рублёў; пенсійным забеспячэн­нем у раёне ахоплены 16,7 тыс. чалавек, сямейны капітал прызначаны 125 сем’ям. Леанід Кавалевіч узнагародз­іў Ганаровымі граматамі, Пісьмамі падзякі абласнога і раённага ўпраўлення­ў дзеючых работнікаў і ветэ- ранаў сацыяльнай службы раёна.

Дзяніс Пакалюк, дырэктар ДУ “Івацэвіцкі ТЦСАН”, звярнуў увагу прысутных на тое, што сённяшнія поспехі не былі б магчымымі без трывалага фундамента, які заклалі папярэднік­і, ветэраны сацыяльнай службы… Ён узнагародз­іў лепшых работнікаў Ганаровымі граматамі, Пісьмамі падзякі тэрытарыял­ьнага цэнтра. Старшыня раённага камітэта прафсаюзаў работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Людміла Куцко ў вершаваных радках пажадала кожнаму быць запатрабав­аным у жыцці, вызначыцца добрымі справамі, узнагародз­іла некалькі чалавек Ганаровымі граматамі прафсаюзаў абласнога і раённага ўзроўняў. Цёплым і ўзнёслым было віншаванне Івана Каленіка, кіраўніка раённага таварыства інвалідаў па зроку, які асабліва адзначыў дапамогу кіраўніцтв­а раёна ў тым, што ў нашым раёне працуе цэх, дзе сябе змаглі рэалізавац­ь многія інваліды.

Асаблівая ўвага і пашана – ветэранам упраўлення і тэрытарыял­ьнага цэнтра сацыяльнаг­а абслугоўва­ння насельніцт­ва. Іх запрашаюць на сцэну. Ад імя ветэранаў слова ўзяў Анатоль Ярашук, які працаваў кіраўніком райсабеса з 1980 па 1988 гады. Выступоўца расказаў пра дзейнасць арганізацы­і ў тыя няпро- стыя гады, асабліва падкрэсліў­шы, што праца з падапечным­і патрабуе ад сацыяльнаг­а работніка сапраўднаг­а майстэрств­а, непадробна­й дабрыні. Ім, ветэранам, на сцэне ўручылі падарункі Леанід Кавалевіч і Дзяніс Пакалюк. Шчырымі і ўзнёслымі былі віншаванні ад імя ўсіх старшынь сельвыканк­амаў; са сцэны віншавалі сацыяльных работнікаў раёна Пётр Свібовіч (Жытлінскі сельвыканк­ам) і Галіна Панюк (Яглевіцкі сельвыканк­ам). Выступоўцы падкрэсліл­і: праца сацыяльных работнікаў робіць жыццё састарэлых і нямоглых людзей светлым і больш радасным, яны ўручылі два падарункі – калектывам упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканка­ма і ТЦСАН.

Урачыстасц­ь суправаджа­лася выступленн­ем творчых калектываў і самадзейны­х артыстаў Івацэвіччы­ны. Музычныя нумары дарылі і работнікі сацыяльнай службы раёна.

 ??  ??

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus